Во́зера-По́йма. Сустракаецца таксама варыянт По́ймы, мн. (, ) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Кашалёўскага сельсавета.

Геаграфія

Размяшчэнне У 8 км на паўночны ўсход ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 56 км ад Гомеля.

Гідраграфія На паўднёвай ускраіне рака Гліна (прыток ракі Ліпа).

Транспартная сетка Побач аўтамабільная дарога Чачэрск — Буда-Кашалёва. Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад і забудаванай двухбакова драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя Заснаваны напачатку 1920-х гадоў на былых памешчыцкіх землях перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1930 годзе жыхары пасёлка ўступілі ў калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў кастрычніку 1943 года акупанты спалілі 19 двароў. На фронце загінулі 11 жыхароў мястэчка. У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Шарыбаўскі» (цэнтр — вёска Шарыбаўка).

Насельніцтва

Колькасць 2004 год — 20 гаспадарак, 24 жыхара.

Дынаміка 1940 год — 23 двары, 76 жыхароў. 1959 год — 113 жыхароў (паводле перапісу). 2004 год — 20 гаспадарак, 24 жыхара.

Літаратура

Катэгорыя:Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя:Кашалёўскі сельсавет