Анато́мія чалаве́ка (ад  — рассяканне < зверху і  — разразанне) — галіна анатоміі, якая даследуе будову цела чалавека як на макраўзроўні (без павелічэння), так і на мікраўзроўні (з выкарыстаннем павелічэння). Звычайна тэрмін «анатомія» адносіцца да макраскапічнай анатоміі. Вывучэнне тканак і клетак з дапамогай павелічальных прыбораў вылучаецца ў асобны раздзел, вядомы як мікраскапічная анатомія, або гісталогія. Анатомія стварае падмурак для клінічнага навучання медыцынскіх спецыялістаў.

Галіны

Анатомія падзяляецца на макраанатомію і мікраанатомію. Макраанатомія вывучае структуры цела, якія можна пабачыць без павелічэння. Мікраанатомія вывучае структуры, якія патрабуюць павелічэння — клеткі (цыталогія) і тканкі (гісталогія).

Цела чалавека можа разглядацца па сістэмах — групах структур, якія разам выконваюць пэўную функцыю (напрыклад, нервовая сістэма). Такі падыход да анатоміі завецца сістэмным. У адрозненне ад сістэмнай, абсяжная анатомія вывучае будову цела па абсягах (абласцях), разглядаючы ўзаемаадносіны органаў адзін з адным унутры пэўнага абсяга.

Развіваецца функцыянальная анатомія, якая разглядае будову чалавека з пункту гледжання яго функцый (напрыклад, будова крывяносных судзін з пазіцый гемадынамікі, механізм перабудовы косткі з улікам функцый цягліц, якія ўздзейнічаюць на яе і г. д.).

Дасягненні медыцыны спрыялі вылучэнню асобнай дысцыпліны, якая вывучае марфалагічныя змены сістэм і органаў чалавека пры захворваннях — паталагічнай анатоміі. Паталагічная анатомія збольшага абапіраецца на гісталогію і гісталагічныя метады даследаванняў.

З развіццём рэнтгеналогіі была створана прынцыпова новая анатамічная дысцыпліна — рэнтгенаанатомія, прадметам вывучэння якой з’яўляецца структура рэнтгеналагічнага малюнка ўнутраных органаў. Вонкавую форму цела чалавека і яго прапорцыі вывучае пластычная анатомія.

Асноўная тэрміналогія

Анатамічнае палажэнне Анатамічнае палажэнне — стандартнае палажэнне цела, адносна якога апісваецца месцазнаходжанне яго асобных частак. У анатамічным палажэнні цела стаіць роўна, ногі разам, наскі накіраваны ўперад, рукі па швах, твар глядзіць проста, яго выраз нейтральны. Рот зачынены, вочы расплюшчаны і глядзяць удалечыню. Косць пад знаходзіцца на адным гарызантальным узроўні з верхнім краем адтуліны вуха. Далоні разгорнуты ўперад, павернуты на 90° да разагнутых і сабраных разам іншых пальцаў.

Анатамічныя плоскасці Выдзяляюць тры асноўныя віды анатамічных плоскасцей: Вянцовыя або франтальныя плоскасці праходзяць праз цела вертыкальна і падзяляюць яго на пярэднюю і заднія часткі. Сагітальныя плоскасці праходзяць праз цела вертыкальна, (пад прамым вуглом) да вянцовых плоскасцей і падзяляюць яго на левую і правую часткі. Сагітальная плоскасць пасярэдзіне цела, якая падзяляе яго на роўныя правую і левую часткі, завецца пасярэдняй плоскасцю. Усе астатнія сагітальныя плоскасці, што падзяляюць цела на няроўныя часткі, завуцца таксама парасагітальнымі. Папярочныя (або гарызантальныя, восевыя) плоскасці падзяляюць цела на верхнюю і ніжнюю часткі.

Прыметнікі палажэння

Для апісання размяшчэння структур чалавечага арганізма адносна ўсяго цела або іншых структур, выкарыстоўваюцца наступныя прыметнікіБеларускія назвы прыметнікаў прыведзены ў адпаведнасці са слоўнікам: : Пярэдні (вентральны) і задні (дарсальны) апісваюць размяшчэнне адносна пераду і заду цела. Прыклады: нос — пярэдняя структура галавы, сэрца размешчана вентральна да хрыбетнага слупа. Медыяльны і латаральны апісваюць размяшчэнне адносна пасярэдняй плоскасці цела. Прыклады: вялікі палец рукі размешчаны латаральна да , нос размешчаны медыяльна да вачэй. Верхні (краніяльны) і ніжні (каўдальны) апісваюць размяшчэнне адносна верху і нізу цела. Прыклад: галава размешчана зверху (краніяльна) ад . Праксімальны і дыстальны апісваюць размяшчэнне адносна пачатку пэўнай структуры, асабліва ў дачыненні канцавін. Прыклады: ступня размешчана дыстальна адносна , дыстальныя галіны нерва адыходзяць ад ствала нерва. Паверхневы і глыбокі апісваюць размяшчэнне адносна паверхні цела. Паверхневымі структурамі завуцца тыя, што размешчаны звонку : скура, і малочныя залозы. Таксама глыбокімі завуцца раны, што пранізаюць вонкавы слой глыбокай фасцыі. Растральны апісвае размяшчэнне адносна носа, асабліва ў кантэксце анатоміі галавы. Прыклад: размешчаны растральна да задняга мозга.

Гл. таксама

Terminologia Anatomica

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Тэарэтычныя раздзелы медыцыны