Мікалай Ян Нарушэвіч (? — ) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Вялікі падскарбі літоўскі (з 1566).

Біяграфія

З роду Нарушэвічаў герба «Вадвіч», сын Паўла Нарушэвіча.

З 1544 года вучыўся ў Кракаўскай акадэміі. Служыў Жыгімонту II Аўгусту. Староста ваўкавыскі ў 1556 годзе, пасля маркаўскі і мядзельскі, каралеўскі сакратар з 1558 года, адначасова з 1562 года вялікі пісар літоўскі.

Адзін з ініцыятараў валочнай памеры ў Вялікім Княстве Літоўскім. У 1554—1555 гадах праводзіў яе ў Берасцейскім старостве, да 1560 — у прыдняпроўскіх валасцях (Гомель, Магілёў, Мсціслаў, Орша, Свіслач, Мазыр, Бабруйск, Крычаў).

У 1566 годзе прызначаны падскарбіем земскім літоўскім. Належаў да магнацкай апазіцыі Люблінскай уніі 1569 года, выступаў за права ВКЛ мець свае законы і склікаць асобныя соймы пры агульным з Польшчай абранні караля і вырашэнні пытанняў абароны і знешняй палітыкі на сумесных соймах.

Пасля смерці Жыгімонта II Аўгуста выступаў за кандыдатуру царэвіча Фёдара Іванавіча на сталец Рэчы Паспалітай, падпісаў элекцыю Генрыка Валезага.

Зямельныя ўладанні Валодаў Хомскам і Жаберам у Пінскім павеце, маёнткамі ў Троцкім павеце і Жамойці. На Попіс 1567 года ставіў 40 «коней» адпаведна вызначаных норм і 60 «коней» звыш норм, добраахвотна:«Подскарби земский великого князства Литовского. Месяца ноябра 16 дня. Пан Миколай Нарушович, подскарби земский великого князства Литовского, писар господарьский, державца Марковский, Мядельский, Ушпольский и Пенянский, ставил почту з ыменей своих с повинности коней сорок, а на ласку короля его милости коней шестьдесят. Всих коней сто збройно пнцри, прил., тар., др.; при том почте пан подскарби ставил драбов пеших сорок з ручницами а з рогатинами»Литовская Метрика. Отдел первый. Часть третья: Книги публичных дел. Переписи войска Литовского/ Русская историческая библиотека, издаваемая императорскою Археографическою комиссиею. Т.33. — Петроград, 1915. — С.452-453..

Крыніцы

Літаратура

Мікалай Ян Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Падскарбіі вялікія літоўскія Катэгорыя:Пісары вялікія літоўскія Катэгорыя:Старосты ваўкавыскія Катэгорыя:Старосты маркаўскія Катэгорыя:Старосты мядзельскія