Эма Лі Бантан (; нар. 21 студзеня 1976 г., Лондан) — брытанская спявачка, аўтар песень і тэлевядучая.

Стала вядомай у сярэдзіне 1990-х гадоў як удзельніца жаночага поп-гурта Spice Girls.

Пасля распаду гурта ў канцы 2000 года, Бантан занялася сольнай кар’ерай. Яе першы дыск «A Girl Like Me» выйшаў летам 2001 года на студыі «Virgin Records» і разыйшоўся накладам у 750 тыс. копій. 18 снежня 2003 года выйшаў другі сольны дыск Эмы Бантан «Free Me», які меў шырокі поспех у Вялікабрытаніі, Германіі, Італіі, Галандыі, Польшчы і Японіі і быў распрададзены тыражом у 2,3 млн копій. У падтрымку дыска ў 2004 годзе ў Бантан прайшлі сольныя канцэрты ў Еўропе, ЗША і ў Азіі. 1 снежня 2006 года выйшаў трэці сольны дыск пад назвай «Life In Mono» (тыраж — 500 тыс. копій).

У жніўні 2007 года ў Эмы нарадзіўся сын, якога назвалі Бо Лі Джонс (англ. Beau Lee Jones). 6 мая 2011 года Бантон нарадзіла сына, якога назвалі Tate.

Дыскаграфія Сольныя студыйныя альбомы A Girl Like Me (2001) Free Me (2004) Life in Mono (2006) My Happy Place (2019)

Спасылкі

Біяграфія Эмы Бантан

Катэгорыя:Аўтары-выканаўцы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Спевакі і спявачкі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Spice Girls Катэгорыя:Выканаўцы Virgin Records Катэгорыя:Выканаўцы 19 Recordings