Вагаршапа́т (), у 1945—1992 гадах Эчміядзі́н — горад у Армавірскай вобласці Арменіі, адзін з найбольш значных культурных і рэлігійных цэнтраў краіны.
Этымалогія З II ст. да н. э. існаваў горад Вардкесаван; назву ад асабістага імя і арм. аван «паселішча». У 140-х гг. цар Вагаршак акружыў паселішча сценамі і назваў ад свайго імя Вагаршапат — «горад Вагарша». У II—IV стагоддзях горад быў сталіцай Вялікай Арменіі. У цэнтры знаходзіцца сабор, пабудаваны ў 303 г. на тым месцы, дзе святому Грыгорыю, асветніку армян, з’явіўся Хрыстос. У памяць аб гэтай падзеі сабор атрымаў назву Эчміядзін — літар. «Сашэсце адзінароднага». У 1945 годзе Вагаршапат быў перайменаваны ў Эчміядзін (арм. Էջմիածին) у гонар Эчміядзінскага манастыра — рэзідэнцыі Каталікоса Усіх армян, цэнтра Армянскай апостальскай царквы. У 1992 г. гораду вярнулі ранейшую назву, аднак ва ўжытку выкарыстоўваюцца абедзве назвы.
Геаграфія Горад Эчміядзін размешчаны на Арарацкай раўніне, за 15 км ад чыгуначнай станцыі Эчміядзін і за 30 км на захад ад Ерэвана. Насельніцтва 57,5 тыс. жыхароў (2010).
Насельніцтва
Гарады-пабрацімы
Вядомыя асобы Мгер Абегян — армянскі жывапісец. Віктар Ускоў (нар. 1986) — расійскі баскетбаліст.
Літаратура Эчміядзін // С. 196. Арутюнян В. М. Эчмиадзин. — М., 1958.
Крыніцы
Спасылкі Інфармацыя пра горад
Катэгорыя:Населеныя пункты марза Армавір