Неонавая лямпа — газаразрадная лямпа з тлеючым разрадам, запоўненая неонам. У мэтах атрымання больш якаснага святла лямпы запаўняюць неонам у сумесі з геліем пад ціскам 2500—4000 Па.

Неонавыя лямпы вырабляюцца двухэлектроднымі і шматэлектроднымі. У двухэлектродных электроды робяцца аднолькавай формы для ланцугоў пераменнага току і рознай формы для работы ў ланцугах пастаяннага току. У шматэлектродных лямп катодам надаецца форма лічбаў, літар і іншых знакаў.

Патэнт на неонавую лямпу атрымаў Жорж Клод.

Літаратура

Катэгорыя:Крыніцы святла Катэгорыя:Неон Катэгорыя:Святлатэхніка