Пасаускі ўніверсітэт () - самы малады ўніверсітэт Баварыі і адзіны ўніверсітэт адміністрацыйнай акругі Ніжняя Баварыя, знаходзіцца ў горадзе Пасау. Універсітэт адкрыты 9 кастрычніка 1978 года.

Больш 10 гадоў універсітэт займае лідарскія пазіцыі нямецкіх і еўрапейскіх рэйтынгах у галіне права, менеджменту і міжнародных адносін. Універсітэт Пасау карыстаецца славай элітарнай навучальнай установы, у якой багатыя нямецкія бацькі адпраўляюць сваіх дзяцей, каб абараніць іх ад спакус вялікага горада.

Гісторыя Гісторыю ўніверсітэта можна прасачыць да 1622 года, з моманту зліцця каталіцкага інстытута і гімназіі заснаванай у 1612 годзе фюрстам Баварыі Леапольдам V. У 1773 годзе ўніверсітэт быў пераназваў у архібіскупскую акадэмію, назва павінна была падкрэсліць сувязь універсітэта з біскупам. У 1803 годзе акадэмія страціла свой статус і была пераназвана ў ліцэй, які 1923 годзе быў ператвораны ў філасофска-багаслоўскі інстытут. Філасофска-багаслоўскі інстытут спыніў сваё існаванне першага жніўня 1978 года з прыняццем закона пра ўключэнне інстытута ў склад універсітэта Пасау ў якасці філасофскага факультэта.

Структура ўніверсітэта Факультэты Філасофскі факультэт Юрыдычны факультэт Эканамічны факультэт Факультэт інфарматыкі і матэматыкі

Асноўныя ўстановы Цэнтр апрацоўкі даных Спартыўны цэнтр Цэнтр моўнай падрыхтоўкі, тут студэнты могуць выбіраць паміж 14 рознымі мовамі. Універсітэцкая бібліятэка Цэнтр падрыхтоўкі выкладчыкаў

Студэнцкія арганізацыі AEGEE Пасау лакальны камітэт AIESEC The European Law Students' Association Студэнцкае аддзяленне інстытута інжынераў электратэхнікі і электронікі Універсітэцкая група дзіцячага фонду ААН Russia Research Group (RRG)

Міжнародныя сувязі Універсітэт удзельнічае ў праграмах абмену з больш за 170 замежнымі вышэйшымі навучальнымі ўстановамі. Сярод найбольш вядомых: Універсітэт Мечнікава, Сібірскі федэральны ўніверсітэт, Кінгс Каледж, Лейдэнскі ўніверсітэт, Венскі ўніверсітэт, Універсітэт Корвіна, Стакгольмскі ўніверсітэт, Лундскі ўніверсітэт, Універсітэт Лаваля і Дзяржаўны ўніверсітэт кіравання

Спасылкі афіцыйны сайт універсітэта Пасау цэнтр моўнай падрыхтоўкі ўніверсітэта Пасау

Катэгорыя:Універсітэты Германіі