Аракс ((Aɹakʰs), , , , ) — рака ў Закаўказзі (вытокі і вярхоўі ў межах Армянскага нагор’я на тэрыторыі Турцыі, нізоўі і вусце ў межах Кура-Араксінскай нізіны ў Азербайджане, на значным працягу сярэдняй плыні па Араксе праходзяць межы Арменіі, кантраляванай непрызнанай Нагорна-Карабахскай Рэспублікай тэрыторыі і Азербайджана з Турцыяй і Іранам).

Аракс — найбуйнейшы правы прыток Куры.

Даўжыня — 1075 км, плошча вадазборнага басейна — 102 тыс. км². Сярэдні расход вады — 285 м³/с. Несуднаходны. Выкарыстоўваецца для арашэння. На Араксе размешчаны азербайджана-іранскі гідратэхнічны комплекс «Аракс». Сярод прытокаў: Арпа (Усходні Арпачай).

Да басейна Аракса належыць 76 % тэрыторыі Арменіі.

Гл. таксама Карабахскі хрыбет

Катэгорыя:Рэкі Арменіі Катэгорыя:Рэкі Азербайджана Катэгорыя:Рэкі Ірана Катэгорыя:Рэкі Турцыі Катэгорыя:Прытокі Куры