Забро́ддзе (, ) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Нарачанскага сельсавета.
Геаграфія Знаходзіцца за 15 км на паўночны захад ад горада Вілейка, за 118 км ад Мінска, на рацэ Нарач.
Гісторыя У 1897 годзе засценак у Вілейскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні Расійскай імперыі. У пачатку XX стагоддзя 46 жыхароў, 57 дзесяцін зямлі.
З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, знаходзілася ў Каловіцкай гміне Вілейскага павета Віленскага ваяводства.
З верасня 1939 года ў БССР, з 15 студзеня 1940 года ў Куранецкім раёне Вілейскай вобласці, з 12 кастрычніка 1940 года ў Бараўцаўскім сельсавеце. З чэрвеня 1941 года да 4 ліпеня 1944 года акупіравана нацыстамі. З фронту не вярнуліся 6 жыхароў. З 20 верасня 1944 года ў Куранецкім, з 5 ліпеня 1946 года ў Вілейскім раёнах Маладзечанскай вобласці. 25 лістапада 1948 года створаны калгас «Новае жыццё». З 20 студзеня 1960 года ў Мінскай вобласці. З 11 верасня 1975 года ў Нарачанскім сельсавеце. Землі ў складзе калгаса імя XXI з’езда КПСС.
Насельніцтва 1897 год — 42 жыхары, 5 двароў. 1938 год — 69 жыхароў, 10 двароў. 1960 год — 67 жыхароў. 1988 год — 26 жыхароў, 12 гаспадарак. 2008 год — 10 жыхароў, 8 гаспадарак.
Славутасці
Крыніца «Стрэж», помнік прыроды мясцовага значэння. Могілкі расійскіх воінаў, якія загінулі ў Першую сусветную вайну. Рэканструкцыя мастака Б. Цітовіча. Капліца Святых Барыса і Глеба 2003—2010 гг.
Вядомыя асобы Барыс Цітовіч (1948—2021) — мастак, жыў і працаваў у Заброддзі.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Нарачанскі сельсавет (Вілейскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Вілейскага раёна