.com — агульны дамен верхняга ўзроўню для камерцыйных арганізацый (цяпер выкарыстоўваецца без абмежаванняў).

Гісторыя Першы дамен у зоне .com з’явіўся 15 сакавіка 1985 года, ён быў зарэгістраваны ў амерыканскім штаце Масачусетс. Ім стаў сайт кампаніі Symbolics Inc., якая вырабляе камп’ютары і праграмнае забеспячэнне. У наш час «піянер» сярод даменаў symbolics.com належыць інвестыцыйнай фірме і выстаўлены на продаж.

За першыя два гады — да 1987 года — у сусветным павуцінні з’явілася толькі 100 сайтаў. Аднак ужо да 1995 года ў даменнай зоне .com было зарэгістравана звыш 18 тыс. сайтаў. Станам на 2010 год у дамене .com было зарэгістравана 84 мільёны сайтаў, у тым ліку 11,9 мільёна сайтаў, якія спецыялізуюцца на гандлі праз сетку, 4,3 мільёна забаўляльных сайтаў, 3,1 мільёна сайтаў, звязаных з рознымі фінансавымі аперацыямі, і 1,8 мільёна сайтаў са спартыўнай скіраванасцю.

Дамены 4 лістапада 2007 года скончыліся ўсе свабодныя чатырохлітарныя дамены.

Гл. таксама Go Daddy

Крыніцы

Спасылкі Звесткі whois для дамена .com на сайце IANA Deploying Security Extensions in .com Top Level Domain Артыкул. Самыя старыя дамены ў зоне .com

com Катэгорыя:Дамены верхняга ўзроўню