thumb|Пітэр Брэйгель Старэйшы. Паляўнічыя на снезе Бытавы жанр — жанр выяўленчага мастацтва, прысвечаны паўсядзённаму прыватнаму і грамадскаму жыццю, звычайна сучаснаму мастаку. Да бытавага жанру адносяцца жанравы жывапіс, графіка і скульптура, пераважна невялікіх памераў. Бытавыя сцэны, вядомыя яшчэ са старажытных часоў, вылучыліся ў асобны жанр мастацтва толькі ў феадальную эпоху. Росквіт бытавага жанру Новага часу звязаны з ростам дэмакратычных і рэалістычных мастацкіх тэндэнцый, са зваротам мастакоў да народнага жыцця і працоўнай дзейнасці простых людзей, з пастаноўкай у мастацтве важных сацыяльных пытанняў.
Літаратура
Апраксина Н., Бытовая живопись, Л., 1959. Никифоров Б. М., Жанровая живопись, М., 1961. Русская жанровая живопись XIX века, М., 1961. Русская жанровая живопись XIX — начала XX века, М., 1964.
Спасылкі
Катэгорыя:Жанры жывапісу