Камча́тка, у верхнім цячэнні Азёрная Камчатка () — найбуйнейшая рака паўвострава Камчатка на Далёкім Усходзе Расіі.

Даўжыня ракі 758 км. Плошча вадазбору 55 900 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,58Фролова Н. Л. Камчатка // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» м/км. Сярэдні расход вады 1030 м²/с. Выток ракі знаходзіцца ў паўднёвай частцы Сярэдзіннага хрыбта. Працякае па Цэнтральнакамчацкай нізіне. Упадае ў Камчацкі заліў Берынгава мора Ціхага акіяна. У верхнім цячэнні рака мае горны характар. Замярзае ў лістападзе, вызваляецца ад лёду ў красавіку — маі. На некаторых частках свайго рэчышча Камчатка прыдатная для суднаходства на адлегласці 486 км ад вусця.

У басейне ракі налічваецца 7707 рэк. Густата рачной сеткі 0,54 км/км². Сярод прытокаў Камчаткі: Падзь Папярэчная, Падзь Сярэдняя, Берш, Урылка, Кунч, Машыхінская, Правы Вызіт, Халмін, Таенская, Кавыча, Андрыянаўка (Левая Андрыянаўка), Амшарык, Вахвіна Левая, Кірганік, Вялікая Кіміціна (Кіміціна), Кіцільгіна, Урц, Шчапіна, Талбачык (Левы Талбачык), Студзёная, Крапіўная, Кахтун, Інакенцішка, Піндра, Палавінная, Кельмрак, Малая Хапіца, Вялікая Хапіца, Арлыч, Ільчынец, Гарбуша, Радуга і інш.Камчатка, Озёрная Камчатка // Государственный водный реестр РФ

На рацэ размешчаныя пасёлкі Мількава, Ключы і порт Усць-Камчацк.

Літаратура

Спасылкі Камчатка, Озёрная Камчатка // Государственный водный реестр РФ Фролова Н. Л. Камчатка // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»

Катэгорыя:Рэкі Камчацкага края Катэгорыя:Басейн Берынгава мора ў Азіі Катэгорыя:Рэкі, якія ўпадаюць у Ціхі акіян