Мэн () — заліў у Паўночнай Амерыцы.

Заліў размешчаны паміж паўвостравамі Кейп-Код і Новая Шатландыя. Максімальная глыбіня — 329 м.

У паўночна-ўсходняй частцы заліва размешчаны заліў Фандзі, вядомы сваімі рэкорднымі прылівамі. У паўднёва-заходняй частцы размешчаны іншы буйны заліў — Масачусетс.

Найбуйнейшыя порты на берагах заліва — Бостан, Портленд (ЗША), Сент-Джон (Канада).

Найбуйнейшыя рэкі, якія ўпадаюць у заліў, — Анапаліс, Кенебанк, Кенебек, Сако, Сен-Круа, Мэрымек, Пенабскат, Сент-Джон. Плошча басейнаў рэк, якія ўпадаюць у заліў Мэн, складае 179008 км².

Маленькія астраўкі Мачыяс-Сіл і Норт-Рок з’яўляюцца прадметам тэрытарыяльнай спрэчкі паміж ЗША і Канадай.

Спасылкі Gulf of Maine Research Institute

Катэгорыя:Залівы Атлантычнага акіяна Катэгорыя:Залівы Новай Шатландыі Катэгорыя:Залівы Нью-Брансуіка Катэгорыя:Штат Нью-Гэмпшыр Катэгорыя:Геаграфія Масачусетса Катэгорыя:Залівы Мэна