Ліставёрткі (Tortricidae або Olethreutidae) — сямейства насякомых атрада матылёў.
Апісанне Размах крылаў 8—40 мм (звычайна 10—25 мм), пярэднія крылы рознай афарбоўкі, заднія шэрыя або бурыя. Лічынкі (вусені) даўжынёй да 20 мм, зеленаватыя, карычневыя або жаўтаватыя, жывуць у скручаных лісцях (адсюль назва), праточваюць хады ў каранях, пад карой, у парастках, пладах, суквеццях, шышках, дзе і акукліваюцца.
Распаўсюджанне Больш за 5 тыс. відаў. Пашыраны ўсюды, акрамя Антарктыды, найбольш у трапічных і шыракалістых лясах Азіі. На Беларусі 240 відаў, найбольш трапляюцца , , і інш. Многія віды — шкоднікі лесу, саду, сельскагаспадарчых культур.
Класіфікацыя Сямейства ліставёртак налічвае звыш 750 родаў і 6300 відаў.
Latreille, 1803 Phricanthini Diakonoff, 1981 (Phricanthini) Tortricini Latreille, 1803 Schoenotenini Diakonoff, 1952 (Schoenotenidae) Cochylini Guene, 1845 Cnephasiini Stainton, (Cnephasidae) Archipini Pierce & Metcalfe, 1922 Epitymbiini Common, 1958 Sparganothini Druce, 1912 Atteriini Busck, 1932 Euliini Kuznetsov & Stekolnikov, 1977 Ceracini Cotes and Swinhoe, 1889 Meyrick, 1906 (Chlidanotidae) Polyorthini Obraztsov, 1966 Chlidanotini Meyrick, 1906 (Chlidanotidae) Hilarographini Diakonoff, 1977 Walsingham, 1895 Microcorsini Kuznetsov, 1970 Gatesclarkeanini Diakonoff, 1973 Endotheniini Diakonoff, 1973 Bactrini Falkovitsh, 1962 Olethreutini Walsingham, 1895 Enarmoniini Diakonoff, 1953 Eucosmini Meyrick, 1909 (Eucosmidae) Grapholitini Guene, 1845
Літаратура
Сельско-хозяйственный энциклопедический словарь. / Главный редактор: В. К. Месяц.— М.: Советская энциклопедия, 1989.
Спасылкі Как бороться с листоверткой на плодовых деревьях — разбираем внимательно // Сайт «Земледелие и скотоводство»
Катэгорыя:Сямействы насякомых