Клін () — горад абласнога падпарадкавання ў Маскоўскай вобласці, адміністрацыйны цэнтр Клінскага раёна. Горад размешчаны на беразе ракі Сёстры, за 65 км ад МКАД па Ленінградскай шашы (86 км). Чыгуначная станцыя на лініі Масква — Санкт-Пецярбург. У горадзе і яго ваколіцах раней дзейнічала вузкакалейная чыгунка, якая належала заводу «Клінбуддэталь».

Насельніцтва

Гарады-пабрацімы

Вядомыя асобы Іван Піліпавіч Усагін, фізік-эксперыментатар Мікалай Ілліч Стогаў, заслужаны лётчык-выпрабавальнік СССР, Герой Савецкага Саюза Сяргей Аляксандравіч Афанасьеў, двойчы Герой Сацыялістычнай Працы Марк Ісакавіч Прудкін, народны артыст СССР Юрый Васілевіч Карапаеў, народны мастак Расіі Мікалай Піліпавіч Папівін, Герой Савецкага Саюза

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Гарады Маскоўскай вобласці