Сяргей Іванавіч Вавілаў (; 12 (24) сакавіка 1891, Масква — 25 студзеня 1951, Масква) — савецкі фізік, заснавальнік навуковай школы фізічнай оптыкі ў СССР, акадэмік (1932) і прэзідэнт Акадэміі навук СССР (з 1945), лаўрэат Сталінскай прэміі. Ганаровы акадэмік АН БССР (1950), Пражскай, Балгарскай, Харвацкай, Індыйскай і іншых акадэмій навук. Малодшы брат М. І. Вавілава, рускага вучонага-генетыка.

Біяграфія

Дзяцінства і адукацыя

Сяргей Вавілаў нарадзіўся ў сям'і багатага фабрыканта абутку, галоснага Маскоўскай гарадской думы (1863—1928).

Вучыўся ў камерцыйным вучылішчы на Астожанцы, затым, з 1909 года, на , які скончыў у 1914 годзе.

Першая сусветная вайна і міжваенны час

Падчас Першай сусветнай вайны С. І. Вавілаў служыў у розных інжынерных частках. У 1914 годзе ён паступіў у склад 25-й сапёрнага батальёна Маскоўскай ваеннай акругіСимон Шноль. Герои и злодеи российской науки. . На фронце Сяргей Вавілаў скончыў эксперыментальна-тэарэтычную працу пад назвай «Частоты ваганняў нагружанай антэны»ВАВИЛОВ СЕРГЕЙ ИВАНОВИЧ, 24.03.1891—25.01.1951 .

З 1918 па 1932 выкладаў фізіку ў МДУ. Паралельна ў гэты ж час загадваў аддзяленнем фізічнай оптыкі ў інстытуце фізікі і біяфізікі Наркамздрава. У 1929 годзе стаў прафесарам. Таксама выкладаў у МВТУ імя БаўманаСергей Иванович Вавилов, Ученые популяризаторы науки. Книги. Наука и техника.

У 20-х гадах па ініцыятыве С. І. Вавілава пачаліся даследаванні, накіраваныя на стварэнне новых для таго часу крыніц святла — люмінесцэнтных лямпаў. Затым пад яго кіраўніцтвам працы працягнуліся адначасова ў трох навуковых арганізацыях — у Фізічным інстытуце АН СССР, Дзяржаўным аптычным інстытуце і ва . Незадоўга да пачатку вайны, 30 мая 1941 года, на агульным сходзе АН СССР С. І. Вавілаў зрабіў даклад «Люмінесцэнтныя крыніцы святла», суправадзіўшы яго дэманстрацыяй першых узораў люмінесцэнтных лямпаў. У далейшым, у пасляваенныя гады, пры самым актыўным удзеле С. І. Вавілава пачалася іх шырокая прамысловая вытворчасць.

У 1932 годзе Вавілаў ўзначаліў , тады ж стаў навуковым кіраўніком .

У 1940 годзе С. І. Вавілаў даведаўся пра арышт свайго брата — М. І. Вавілава. У сувязі з гэтым ён дамогся прыёму ў Молатава і Берыі з мэтай вызваліць брата з-пад арыштуШайкин В. Г. Николай Вавилов. — М.: Молодая гвардия, 2006. — 256 с.: ил. — (ЖЗЛ).. Аднак, М. І. Вавілаў не быў вызвалены і неўзабаве памёр у Саратаўскай турме. С. І. Вавілаў яшчэ доўга не ведаў аб долі роднага брата. Пра смерць Мікалая ён даведаўся толькі з ліста пляменніка Алега Мікалаевіча Вавілава ў 1943 годзе, 1909-1951.

Вялікая Айчынная вайна У час Вялікай Айчыннай вайны Сяргей Вавілаў быў у эвакуацыі ў г. Іашкар-Але, дзе скончыў біяграфію Ісаака Ньютана, якая была ўпершыню апублікаваная ў 1943 годзе. Ён стаў ўпаўнаважаным Дзяржаўнага камітэта абароны СССР і кіраваў працамі па распрацоўцы новых прыбораў для ўзбраення арміі.

У 1945 годзе С. І. Вавілаў быў абраны прэзідэнтам АН СССР, змяніўшы на гэтай пасадзе У. Л. Камарова. 6 сакавіка 1947 года увайшоў у першы склад вучонага савета фізіка-тэхнічнага факультэта МДУ (у далейшым — МФТІ).

Вавілаў памёр 25 студзеня 1951 года ад інфаркту міякарда. Пахаваны ў Маскве на Новадзявочых могілках (участак № 1).

Навуковая дзейнасць Асноўным напрамкам у навуцы для Сяргея Вавілава было даследаванне оптыкі, у прыватнасці з’явы люмінесцэнцыі. У 1925 годзе Сяргей Вавілаў сумесна з В. Л. Леўшыным правёў шэраг досведаў, падчас якіх было выяўлена памяншэнне ўранавага шкла пры вялікіх інтэнсіўнасцях святла. Назіраны эфект лёг у аснову нелінейнай оптыкіС. И. Вавилов .

Ён увёў паняцце квантавага выхаду люмінесцэнцыі і даследаваў залежнасць гэтага параметру ад даўжыні хвалі ўзбуджальнага святла (закон Вавілава). Даследаваў з’яву палярызацыі люмінесцэнцыі, стаў заснавальнікам новага кірунку — мікраоптыкі, шмат зрабіў для развіцця нелінейнай оптыкі. Разам са сваім аспірантам П. А. Чаранковым у 1934 годзе адкрыў Эфект Вавілава — Чаранкова (выпраменьванне Вавілава — Чаранкова); за гэта адкрыццё Чаранкоў ў 1958 годзе, ужо пасля смерці Вавілава, быў ганараваны Нобелеўскай прэмііСумесна з І. Я. Тамам і І. М. Франкам..

Вырашыў шэраг прынцыповых пытанняў квантавай тэорыі інтэрферэнцыі. Стварыў школу савецкіх фізікаў. Распрацоўваў пытанні філасофіі прыродазнаўства, гісторыі навукі.

Выданныя сачыненні Собрание сочинений, т. 1—3. — М., 1952—1956. Экспериментальные основания теории относительности. — М.-Л., 1928. Ломоносов и русская наука. 2 изд. — М., 1947. Исаак Ньютон (1643—1727). 2 изд. — М.-Л., 1945. Микроструктура света. — М., 1950. Глаз и Солнце. — М., 1927, 1932 [2-е изд.], 1938 [3-е изд.], 1941 [4-е изд.], 1950 [5-е изд.], 195? [6-е изд.], 1956 [7-е изд.], 1961 [8-е изд.], 1976 [9-е изд.], 1981 [10-е изд.], 2006 [переиздание, «Амфора»]. ISBN 5-367-00060-6.

Грамадская дзейнасць

С. І. Вавілаў быў папулярызатарам навукі, ініцыятарам стварэння і першым старшынёй яго праўлення; шмат у чым менавіта яго намаганнямі імя М. В. Ламаносава зацвердзілася як сімвал расійскай навукі, па яго прапанове ў структуры АН СССР быў арганізаваны Музей М. В. Ламаносава.

З 1949 галоўны рэдактар 2-га выдання ВСЭ

У 1938 годзе быў абраны дэпутатам ВС РСФСР. У 1946 і 1950 гадах абіраўся дэпутатам ВС СССР.

Узнагароды і прэміі Два ордэна Леніна Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Сталінская прэмія другой ступені (1943) — за навуковыя працы па фізічнай оптыцы «Тэорыя канцэнтрацыйнага тушэння флюарэсцэнцыі раствораў», «Тэорыя канцэнтрацыйнай дэпалярызацыі флюарэсцэнцыі ў растворах», «Візуальныя вымярэння квантавых флюктуацыі» (1942) Сталінская прэмія першай ступені (1946) — за адкрыццё і даследаванне выпраменьвання электронаў пры руху іх у рэчыве са звышсветлавой хуткасцю, вынікі якіх абагульнены і апублікаваныя ў «Працах ФІАН імя П. М. Лебедзева» (1944) Сталінская прэмія другой ступені (1951) — за распрацоўку люмінесцэнтных лямпаў Сталінская прэмія першай ступені (1952 — пасмяротна) — за навуковыя працы «мікраструктуру святла» і «Вока і Сонца» (1950)

Памяць

імя С. І. Вавілава (Ленінград). (1991). (прысуджаецца штогод за выдатныя работы ў галіне фізікі). Заснаваны ў 1951 годзе Прэзідыумам АН СССР. вуліцы у розных населеных пунктах дзяржаў былога СССР. Навукова-даследчае судна . на МесяцаКратэр «Браты Вавілавы» ў базе Міжнароднага астранамічнага саюза. Усерасійскі навукова-даследчы праектна-канструктарскі святлотэхнічны інстытут імя С. І. Вавілава (Масква)Усерасійскі навукова-даследчы праектна-канструктарскі святлотэхнічны інстытут імя С. І. Вавілава (Масква) Мемарыяльныя дошкі на будынку Дзяржаўнага аптычнага інстытута, на старым будынку Фізічнага інстытута АН РАН (Міўская плошча) і на доме, дзе жыў С. І. Вавілаў Мінскі механічны завод імя С. І. Вавілава (1957, з 1971 у складзе БелОМА)БелОМО Помнік Сяргею Іванавічу Вавілаву (1978) на тэрыторыі Мінскага механічнага завода імя С. І. Вавілава. У СССР была выпушчана паштовая марка, прысвечаная С. І. Вавілаву

Літаратура Левшин Л. В., С. И. Вавилов. — М., 1970.

Спасылкі

Фонд на сайце Архіва РАН Спіс артыкулаў С. І. Вавілава на сайце РАН Кароткая біяграфія на сайце Музея Землязнаўства МДУ Біяграфія на сайце анлайн-энцыклапедыі «Кругосвет» З архіўнай паліцы Сяргей Іванавіч Вавілаў — вучоны і чалавек: погляд з парога XXI стагоддзя

Катэгорыя:Фізікі СССР Катэгорыя:Фізікі Расіі Катэгорыя:Фізікі XX стагоддзя Катэгорыя:Прэзідэнты Расійскай акадэміі навук Катэгорыя:Людзі, у гонар якіх названы кратар на Месяцы Катэгорыя:Выкладчыкі МДТУ Катэгорыя:Удзельнікі Першай сусветнай вайны (Расійская імперыя) Катэгорыя:Асобы на марках Катэгорыя:Ганаровыя члены Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі