Starbucks (вымаўляецца «Ста́рбакс») — амерыканская кампанія па продажы кавы і аднайменная сетка кавярань. Кіруючая кампанія — Starbucks Corporation. Starbucks — найбуйнейшая кавярневая кампаніяй у свеце, з сеткай кавярняў больш 17 тысяч у 50 краінах, у тым ліку больш 11 тысяч у ЗША, больш 1 тысячы ў Канадзе, і больш 700 у Вялікабрытаніі (станам на сакавік 2011). Starbucks прадае эспрэса, іншыя гарачыя і халодныя напоі, каву, гарачыя і халодныя сандвічы, пірожныя, закускі, а таксама кубкі і шклянкі. Штаб-кватэра кампаніі — у Сіэтле, штат Вашынгтон.
Назвы на розных мовах
Англійская: Starbucks Арабская: ستاربكس (stārbaks) Балгарская: Старбъкс Іўрыт: סטארבקס (sṭārbaqs) Кітайская: 星巴克 (xīngbākè), дзе 星 — зорка (), 巴克 — транслітарацыя «-bucks» Японская: スターバックス (sutābakkusu)
Цікавыя факты Адно з асноўных патрабаванняў пры выбары памяшканняў для кавярняў Starbucks (якога, аднак, не заўсёды трымаюцца): уваходныя дзверы мусяць глядзець на ўсход або поўдзень і ніколі на поўнач. Паводле Скота Бедберы, аднаго са стваральнікаў брэнду Starbucks, гэта тлумачыцца тым, што наведвальнікі павінны атрымліваць асалоду ад дзённага святла, але пры гэтым сонца не павінна свяціць ім у твар.Дмитрий Лисицин. Starbucks не продает кофе // Секрет фирмы, № 41 (224), 22 октября 2007 У 2006 годзе з 1,36 млн кг прададзенай кампаніяй кавы 6 % было сертыфікавана як Fair trade.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Кампаніі ЗША Катэгорыя:Сеткі хуткага харчавання Катэгорыя:Культура спажывання кавы Катэгорыя:Сеткі кавярань Катэгорыя:Кампаніі Сіэтла