Сайман Бэйкер (, таксама вядомы як Сайман Дэні (); нарадзіўся 30 ліпеня 1969 года) — аўстралійскі .

Біяграфія Сайман Бэйкер нарадзіўся ў Лонсестане, Тасманія, Аўстралія, у сям’і Элізабэт Лабертан, школьнай настаўніцы англійскай мовы, і Бары Бэйкера, садоўніка і механіка. Ён вучыўся ў сярэдняй школе Баліны, якую скончыў у 1986 годзе. Затым Бэйкер перабраўся ў Сідней, каб вывучыцца на медбрата, аднак ён так і не атрымаў дыплома. Яго ўсё часцей запрашалі на здымкі, пасля таго як ён разам з сябрам наведваў праслухоўванні ў якасці маральнай падтрымкі.

Сайман быў выгадаваны ў духу каталіцызму. Ён эмігрыраваў у Злучаныя Штаты ў 1995 годзе.

Жанаты з аўстралійскай актрысай Рэбэкай Рыг (). У пары ёсць трое дзяцей: Стэла, Клод і Гары. Да нядаўняга часу яны пражывалі ў Малібу, Каліфорнія, пакуль акцёр на час не вярнуўся назад у Сідней. У наш час сям’я жыве ў Лос-Анджэлесе.

Спасылкі