Кавалі (, ) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Нарачанскага сельсавета.
Гісторыя У пачатку ХІХ стагоддзя — вёска, у Завілейскім павеце, 16 двароў, 49 мужчынскіх душ.
1852 год — вёска, уласнасць Валенса Рэуцкага.
1923 год — вёска, у Свенцянскім павеце.
1931 год — вёска, у Войстамскай вясковай гміне, 47 двароў, 272 жыхары.
Да 16 снежня 1982 года вёска ўваходзіла ў склад Рускасельскага сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 16 снежня 1982 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1983, № 3 (1737)..
2003 год — вёска, 63 двары, 145 жыхароў; ФАП, бібліятэка, клуб, паштовае аддзяленне, крама.
Вуліцы Беларуская вуліца Маладзёжная вуліца
Славутасці Помнік землякам. У памяць 80 жыхароў вёскі, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну, у 1964 годзе пастаўлены абеліск.
Крыніцы
Літаратура Памяць. Вілейскі раён. // — Мн.: БелТА, 2003. — 704 с. — (Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі.). — 3000 экз. — ISBN 985-6302-56-0. Збор помнікаў гісторыі і культуры. Мінская вобласць. Кніга 1, стар. 146
Катэгорыя:Населеныя пункты Вілейскага раёна Катэгорыя:Нарачанскі сельсавет (Вілейскі раён)