Самота (ісп.: Somoto) — горад на паўночным захадзе Нікарагуа. Адміністрацыйны цэнтр дэпартамента Мадрыс. Насельніцтва 20,3 тыс. (2005).

Размешчаны прыкладна ў 150 км да поўначы ад сталіцы краіны Манагуа, каля мяжы з Гандурасам. thumb|left|150px|Каньён Самота

У горадзе ёсць царква, пабудаваная у 1661 годзе. Недалёка ад Самота праводзяцца археалагічныя раскопкі, матэрыялы якой прадстаўлены ў мясцовым музеі. У некалькіх кіламетрах знаходзіцца каньён Самота - адна з турыстычных славутасцяў Нікарагуа. У лістападзе ў горадзе ладзіцца карнавал.

Насельніцтва

Гарады-пабрацімы

Крыніцы

Катэгорыя:Гарады Нікарагуа