Мядзе́сна — возера ў Беларусі ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Аўсянка (працякае праз возера).

Назва Старажытную форму гідроніма Мядзесна звязваюць з фін. määhnä, mähnä «рыбіна ікра»В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 225..

Апісанне Плошча возера складае 1,47 км², даўжыня 3,3 км, найбольшая шырыня 1,1 км. Найбольшая глыбіня 4,4 м, сярэдняя — 2,8 м. Плошча вадазбору 351 км². Вадазбор складзены з пяскоў і супескаў.Катлавіна Мядзесна лопасцевай формы, выцягнутая з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Схілы катлавіны стромкія і пясчаныя вышынёй да 10 метраў. Берагавая лінія звілістая, даўжынёй 9,86 км. Берагі вышынёй 0,1—0,2 м, пясчаныя. Зона мелкаводдзя вузкая і пясчанае. Дно плоскае і выслана гліністым ілам, у паўднёвых і паўднёва-заходніх залівах — сапрапелямі. Зарастае да глыбіні ў 3 метры. Прыбярэжная надводная расліннасць займае паласу да 20 метраў.

Возера Мядзесна эўтрофнае, праточнае. Праз возера працякае рака Аўсянка (прыток Усвячы) і злучае яго з возерам Цёста, упадаюць рэкі Мыльна (на ўсходзе) і Кудзінка (на поўдні, злучае з возерам Вывежак і праз ручаі з азёрамі Верхні Вывежак, Мелкае Струнава).

На возеры востраў плошчай 0,01 км². Колернасць вады 60—70°.

У возеры водзяцца шчупак, лешч, акунь, язь, лінь і інш.

Крыніцы

Літаратура

Витебская область: Общегеографический атлас / Ред. И. Н. Шлык — Мн.: РУП «Белкартография», 2008. — С. 19. — 36 с. — 5000 экз. — ISBN 978-985-508-049-8.

Катэгорыя:Азёры Гарадоцкага раёна Катэгорыя:Басейн Аўсянкі