right|thumb|Полкскі праліў і Адамаў мост По́лкскі праліў () — праліў у Індыйскім акіяне, які аддзяляе востраў Шры-Ланка ад паўвострава Індастан і злучае Бенгальскі заліў з Лакадзіўскім морам (Манарскі заліў). Даўжыня каля 150 км, найменшая шырыня 55 км, глыбіня ад 2 да 9 м. Заліў перасякае града дробных астраўкоў і плыткаводдзяў пад агульнай назвай Адамаў мостСлоўнік сучасных геаграфічных назваў. Названы па імі англійскага дзяржаўнага дзеяча Роберта Палка, губернатара правінцыі Мадрас (Брытанская Індыя).

Катэгорыя:Пралівы Індыйскага акіяна Катэгорыя:Пралівы Індыі Катэгорыя:Геаграфія Таміл-Наду