Жоўтая чапля (Ardeola ralloides) — птушка сямейства чаплевых.

Апісанне Жоўтая чапля даўжынёй 40—49 см, вага 250—300 г., размах крылаў ад 71 да 80 см. Апярэнне жоўта-вохрыстага колеру. Жывот, хвост і крылы белыя. Лапы чырвоныя, дзюба зелянява-жоўтая, вяршыня дзюбы чорная. У шлюбным уборы ў птушкі на патыліцы з'яўляюцца падоўжаныя, белыя з чорнай аблямоўкай пёры. Маладыя птушкі афарбаваныя крыху цямней.

Пашырэнне Арэал разарваны — Паўднёвая Еўропа, Малая Азія, Блізкі Усход да Казахстана, Афрыка без Сахары і Калахары, Мадагаскар.

Насяляе пералескі або групы густых і высокіх кустоў у дэльтах рэк, паміж азёрамі або рысавымі палямі, вельмі рэдка па краях трыснягу.

Паўднёвыя папуляцыі аселыя, паўночныя — пералётныя. У вельмі невялікай колькасці залятае амаль ва ўсе еўрапейскія краіны. Месца зімовак: часткова ў межах гнездавога арэала; большая частка зімуе ў Афрыцы на поўдзень ад Сахары.

Асаблівасці біялогіі Гняздо ў калоніі, часта з іншымі відамі чаплевых; спарадычна, таксама і адзіночна. Гэта ажурны стажок на кустах, дрэвах або на заламаным трысняг.

Яйкі (4-6) звычайна падоўжаныя, амаль з аднолькавымі канцамі, свежыя — зеленавата-блакітныя.

Літаратура Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік / пад рэд. М. Нікіфарава. Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000. Rob Hume Vögel in Europa. Dorling Kindersly Limited, London 2002, ISBN 3-8310-0430-7 Anne Puchta & Klaus Richarz: Steinbachs großer Vogelführer. Eugen Ulmer KG, Stuttgart 2006, ISBN 3-8001-4864-1 Svensson, Grant, Mullarney & Zetterström: Der neue Kosmos-Vogelführer. Franckh-Kosmos Verlags-GmbH, Stuttgart 1999, ISBN 3-440-07720-9

Спасылкі http://www.goldensites.ru/item/457

Катэгорыя:Чаплевыя Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1769 годзе