Фенол (гідроксібензол, стар. Карболавая кіслата), C6H5OH — араматычнае хімічнае злучэнне, найпрасцейшы прадстаўнік класа фенолаў.

Бясколерныя ігольчастыя крышталі, якія ружавеюць на паветры ў выніку акіслення, што прыводзіць да ўтварэння афарбаваных рэчываў. Мае спецыфічны пах гуашы. Растваральны ў вадзе (6 г на 100 г вады), у растворах шчолачаў, у спірце, у бензоле, у ацэтоне. Слабая кіслата, утварае солі — феналяты. Тэмпература плаўлення 40,8 °C, тэмпература кіпення 181,8 °C.

Фенолы — слабыя кіслоты. Блізкасць бензольнага кольца ўзмацняе палярнасць групы ОН, што дазваляе выдзяляць з яго вадарод у выглядзе пратона. Спірты, у якіх група OH прымацавана да вугляроднага ланцугу, з’яўляюцца нейтральнымі злучэннямі.

Атрыманне

Шчолачнае сплаўленне Найстарэйшы прамысловы метад вырабу фенолу гэта сплаўленне соляў фенілусльфонавых кіслот з цвёрдай шчолаччу пры 300-350°C з наступным кіслотным гідролізам.

Для вырабу самога фенолу метад у сучаснасці не выкарыстоўваюць, але метадам шчолачнага сплаўлення вырабляюць 2-нафтол, рэзарцын, алізарын і іншае.Органическая химия : учебник для студентов высших учебных заведений, обучающихся по направлению и специальности "Химия" : в 4-х частях / О. А. Реутов, А. Л. Курц, К. П. Бутин

Фенол вырабляюць таксама раскладаннем гідрапераксіду кумолу, дэкарбаксіліраваннем бензойнай кіслаты, гідролізам хлорбензолу і іншымі метадамі.

Сусветная вытворчасць фенолу ў 2006 годзе склала 8,3 млн тон у год.

Выкарыстанне Выкарыстоўваецца ў вытворчасці фенола-альдэгідных смол, капралактаму, пестыцыдаў, лекавых сродкаў і іншага.

5 % раствор у вадзе — антысептык, шырока ўжываецца ў медыцыне.

Гл. таксама Бакеліт

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Фенолы Катэгорыя:Прадукцыя асноўнага арганічнага сінтэзу