Ба́міяНапісанне Бамія у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т. 2. — Мн., 1996. — С. 271. (Abelmoschus esculentus, раней лічылася Hibiscus esculentus) — від кветкавых раслін роду сямейства Мальвавыя, вырошчваецца ў якасці гародніны.
Батанічнае апісанне Аднагадовая травяністая расліна вышынёй да 2 м. Лісце пальчаталопасцевае, на доўгіх чаранках. Кветкі жоўтага колеру, адзіночныя, размешчаныя ў пазухах лісця. Плод — каробачка выцягнутай формы даўжынёй да 25 см.
Распаўсюджанне і экалогія Цеплалюбівая і святлолюбівая расліна. Паходзіць з Усходняй Афрыкі. Вырошчваецца ў краінах Паўночнай Амерыкі, Паўднёвай Еўропы, у Закаўказзі.
Гаспадарчае значэнне Тэхнічная, лекавая, кармавая і гароднінная расліна. Са сцёблаў вырабляюць грубыя валокны. Няспелыя плады і лісце спажываць у ежу. З насення баміі вырабляюць сурагаты кавы і какавы.
Літаратура — С. 271.
Спасылкі
Abelmoschus esculentus (L.) Moench // The Plant List
Катэгорыя:Мальвавыя Катэгорыя:Гародніна Катэгорыя:Трапічная сельская гаспадарка Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Тэхнічныя культуры Катэгорыя:Кармавыя расліны Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1794 годзе