Мікалай Радзівіл (каля 1546 — ), у родавым шэрагу Мікалай VII — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Вялікі лоўчы літоўскі (1574—1580), ваявода новагародскі (з 1579).
Старэйшы сын Мікалая Радзівіла Рудога і Кацярыны Таміцкай, брат Крыштафа Радзівіла Пяруна.
Атрымаў дамашнюю адукацыю. На чале ўласных атрадаў браў удзел у Інфлянцкай вайне 1558—1582 гадоў, узяцці Полацка ў 1579 годзе. Вызнаваў кальвінізм.
Валодаў маёнткамі Віжуны, Дубінкі ў Віленскім павеце, Беліца, Дакудава, Ліпічна, Жырмуны ў Лідскім павеце, Мядзел у Ашмянскім павеце, Востраў у Новагародскім павеце, Індура ў Гарадзенскім павеце; трымаў Мазырскае стараства (з 1576), Мерацкую дзяржаву.
У першым шлюбе жанаты з Аляксандрай Вішнявецкай. У шлюбе з Аленай Глябовіч меў трох дачок і сына Юрыя.
Літаратура
Мікалай (1546-1589) Катэгорыя:Ваяводы новагародскія Катэгорыя:Старосты мазырскія Катэгорыя:Лоўчыя вялікія літоўскія Катэгорыя:Старосты мерацкія