Павел Іванавіч Сапега (да 1546—1580) — вялікалітоўскі дзяржаўны і вайсковы дзеяч. Кашталян кіеўскі (з 1566).

Біяграфія З чарэйска-ружанскай лініі магнацкага роду Сапегаў герба «Ліс», сын Івана і Ганны з Сангушкаў. Меў брата Івана.

З 1560 года валодаў памежнай крэпасцю Любеч, якая мусіла стрымліваць набегі татараў. Пасля адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы 1565—1566 гадоў атрымаў урад кашталяна кіеўскага.

Па інкарпарацыі Кіеўскага ваяводства Каралеўствам Польскім стаў сенатарам, аднак працягваў бараніць інтарэсы Вялікага Княства Літоўскага. У 1569 годзе яшчэ да смерці вялікага князя Жыгімонта Аўгуста вёў перамовы з французскімі пасламі пра вяртанне Княству Брацлаўскага, Валынскага і Кіеўскага ваяводстваў у выпадку абрання на сталец Генрыка Валезага.

Удзельнічаў у планаванні вайны з маскоўскім царом Іванам IV у красавіку 1580 годзе. Памёр у пачатку снежня 1580 года.

Меў звязкі з кальвінізмам, аднак наказаў пахаваць сябе ў царкве ў Ляйпунах.

Да 1562 года ажаніўся з Ганнай Хадкевіч (дачка Рыгора Хадкевіча), з якой меў сыноў Яна Пятра і Паўла, а таксама дачок Соф’ю, Альжбету і Ганну.

Спасылкі Генеалогія Сапегаў

Павел, кашталян кіеўскі Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Кашталяны кіеўскія