Дзіва́ннаНапісанне Дзіванна ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах, т. 6. — Мн., 1998. —— С. 111. (Verbáscum) — род кветкавых раслін сямейства , які ўключае ў сябе каля 250 (каля 350) відаў, распаўсюджаных у Еўропе і Азіі, з самай вялікай разнастайнасцю ў Міжземнамор’і.
Батанічнае апісанне Аднагадовыя, двухгадовыя і шматгадовыя травяністыя расліны, пераважна густа апушаныя. Сцябло прамастойнае, высокае, простае або галінастае. Лісце чаргаванае або папарна збліжанае, простае, суцэльнае, зрэдку перыстараздзельнае. Кветкі звычайна жоўтага колеру, часам фіялетавага, адзіночныя або па 2—10 у гронкападобных або мяцёлчатых суквеццях. Плод — каробачка.
Распаўсюджванне і экалогія Шырока распаўсюджаны ва ўмераных абласцях Еўразіі, у Паўночнай Афрыцы і — як заносныя віды — у Паўночнай Амерыцы. Растуць па камяністых схілах, у стэпах, сухіх лугах, пясчаных месцах, каля дарог.
На тэрыторыі Беларусі 7 дзікарослых відаў.
Сінонімыin/npgs/html/genus.pl?12679 Verbascum information from NPGS/GRIN
Некаторыя віды
Назва Дзіванна скіпетрападобная згодна з , ці Дзіванна густакветная
Назва Дзіванна касматая згодна з
Назва Дзіванна велікапышная згодна з
Назва Дзіванна звычайная згодна з
Літаратура — С. 176—177.
Спасылкі
Flora Europaea: Verbascum Flora of China: Verbascum Праверана 13 сакавіка 2009 г. Праверана 13 сакавіка 2009 г. Праверана 28 верасня 2009 г. Праверана 13 сакавіка 2009 г.
Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Афрыкі