Алеу́ты (саманазва: Unangan, Unangas, Унаӈан «берагавыя людзі») — народ, карэннае насельніцтва Алеуцкіх астравоў, паўднёва-заходняй часткі паўвострава Аляска і прылеглых да яго астравоў. У XVIII—XX стагоддзях з-за прымусовага або добраахвотнага перасялення алеуты фактычна страцілі некаторыя традыцыйныя тэрыторыі на Алеуцкіх астравах, аднак узніклі іх паселішчы на ўсходніх астравах Чукоцкага мора, Камандорскіх астравах і ў розных месцах Аляскі.
У нашы дні ў ЗША і Расіі жыве каля . У 2009 годзе на Беларусі жыло 3belstat.gov.by чалавекі, якія атаяснялі сябе з алеутамі.
Паходжанне Да першай трэці XX ст. даследчыкі высунулі 2 асноўныя гіпотэзы аб паходжанні алеутаў з Азіі і Паўночнай АмерыкіПроисхождение алеутов. Усталяванне лінгвістамі ў сярэдзіне XX ст. існавання эскімоска-алеуцкай сям’і моў паказала, што праблема паходжання алеутаў больш складаная і можа быць вырашана праз сукупнае вывучэнне паходжання алеутаў і эскімосаў.
Значным штуршком для вывучэння старажытнай гісторыі Алеуцкіх астравоў сталі археалагічныя даследаванні, арганізаваныя Смітсанаўскім інстытутам ў 1938 г. Іх удзельнікамі былі адкрыты найстаражытнейшыя паселішчы на астравах — Анангула і ЧалукаW. S. Laughlin. THE EARLIEST ALEUTS. Антраполаг Алеш Хрдлічка сцвярджаў на аснове вывучэння рэшткаў людзей з Чалукі, што продкі сучасных алеутаў з’явіліся на астравах толькі 1000 гадоў таму, ім папярэднічалі плямёны да-алеутаў. , першаадкрывальнік Анангулы, меркаваў, што стваральнікі знойдзеных старажытных паселішчаў былі прамымі продкамі алеутаўLaughlin, William S. Aleuts: Survivors of the Bering Land Bridge. — New York: Holt, Rinehart and Winston, 1980.. Паводле яго гіпотэзы, мангалоіднае насельніцтва Берынгіі падзялілася на продкаў індзейцаў, эскімосаў і алеутаў у выніку таго, што продкі індзейцаў асвойвалі ўнутраныя тэрыторыі, а продкі эскімосаў і алеутаў — прыбярэжныя. Пасля заканчэння ледавіковага перыяду і затаплення Берынгіі продкі алеутаў апынуліся на астравах, дзе экалагічныя ўмовы мала адрозніваліся ад папярэдніх, выдатна прыстасаваліся да іх і стварылі грамадства з высокай працягласцю жыцця. Аднак геалагічныя даследаванні абверглі гіпотэзу У. Лафліна, паколькі высветлілася, што Алеуцкія астравы ў час існавання Берынгіі былі пакрыты ледавіком і не маглі быць населенымі, а экалагічныя ўмовы моцна змяняліся пад уздзеяннем вывяржэння вулканаў.
Сучасныя палеагенетычныя даследаванні паказалі, што эскімосы і алеуты найхутчэй з’яўляюцца нашчадкамі прадстаўнікоў асобнай міграцыі з Азіі ў Паўночную Амерыку, якая адбылася ўжо пасля знікнення БерынгііOrigins of Arctic Peoples Revealed Through Study of Ancient DNA . Найбліжэйшымі да алеутаў народамі з’яўляюцца азіяцкія эскімосы і чукчы. Палеагенетыкі выявілі, што 6 539 ± 3 511 — 6 035 ± 2 885 гадоў таму продкі алеутаў адасобіліся ад продкаў эскімосаў. Гэта прыкладна супадае са сведчаннямі археолагаў і лінгвістаўMitochondrial DNA variation and the origins of the AleutsAleuts — Laboratory of Biological Anthropology. Засяленне Алеуцкіх астравоў найхутчэй адбывалася з Азіі не наўпрост з Камчаткі праз Камандорскія астравы, а з усходу на захад праз паўвостраў Аляска.
Назва алеуты была дадзена рускімі здабытчыкамі ў XVIII ст. Існуюць розныя версіі этымалогіі. Найбольш верагодныя: алеуты паходзяць ад чукоцкага слова алиут («астравіцяне») або ад уласна алеуцкага слова аллитхух («абшчына», «войска»)Алеуты — Этнография Камчатки. Акрамя таго, існавалі мясцовыя саманазвыЛяпунова Р. Г. Алеуты: Очерки этнической истории. — Ленинград: Наука, 1987.. Так, жыхары паўвострава Аляска і астравоў Шумагіна называлі сябе каган таягунгин («усходнія людзі»), Андрэянаўскіх астравоў — намигун («заходнія»), вострава Уналашка — кигигун («паўночна-усходнія»), вострава Атка — нигугин, вострава Ату — сасигнан («выгнаннікі») і г. д.
Гісторыя
Вядомая да XVIII ст. культура алеутаў пачала складвацца прыкладна 5500 гадоў тамуHistory — Aleutian Pribilof Islands Association. У адрозненне ад больш старажытнай традыцыі Анангулы, для яе былі характэрны каменныя прылады з двухбаковай апрацоўкай, гарпуны са шчарбінамі, майстэрская апрацоўка прадметаў з косці. Хаця алеуты не апрацоўвалі металаў і нават не ведалі ганчарства, яны здолелі стварыць грамадства з доўгай працягласцю жыцця ў параўнанні з суседзямі-эскімосаміWilliam S. Laughlin. Aleuts: Ecosystem, Holocene Historys, and Siberian Origin. Месцамі пасяленняў былі прыбярэжныя раўніны, дзе мора не замярзае на працягу ўсяго года. Гэта дазваляла ў сезоны, калі не вялася здабыча марскіх сысуноў, збіраць беспазваночных. Агульная колькасць насельніцтва да кантактаў з еўрапейцамі ацэньваецца ў 12 — 15 тысяч чалавек.
У 1741 г. Алеуцкія астравы і паўвостраў Аляска былі адкрыты расійскай экспедыцыяй на чале з В. Берынгам. Весткі пра новыя землі, багатыя футрам, спрыялі новым экспедыцыям здабытчыкаў. Першая такая экспедыцыя адбылася ў 1743 г.Southwest Alaska — Alaska History and Cultural Studies Арганізатарамі экспедыцый здабытчыкаў былі прыватныя прадпрымальнікі, якіх цікавіў прыбытак. У каманды суднаў набіралі збеглых прыгонных, былых катаржнікаў, даўжнікоў. Часам прадстаўнікі розных экспедыцый варагавалі паміж сабою. Яны жорстка абыходзіліся з мясцовымі жыхарамі, прымушалі забяспечваць сябе ежай, здабываць футра, захоплівалі заложнікаў, у тым ліку дзяцей і жанчын, часам проста забівалі. Так, у 1745 г. здабытчыкі прамыслоўца Якава Бяляева разбурылі 2 алеуцкія вёскі на востраве Ату і забілі каля 40 астравіцянAndreĭ Valʹterovich Grinëv. Russian Colonization of Alaska: Preconditions, Discovery, and Initial Development, 1741—1799.
Першапачаткова прыязна настроеныя да здабытчыкаў алеуты, зацікаўленыя ў еўрапейскіх таварах, пачалі супраціўляцца. У 1762 г. тубыльцы вострава Уналашка, абураныя гвалтам над жанчынамі з боку рускіхА. Из сочинений г. [В.Н Берха] // Русская Америка в неопубликованных записках К.Т. Хлебникова. Л.: Наука, 1979., паўсталі, знішчылі 4 расійскія караблі і 188 здабытчыкаў. У 1764 г. паўстанне было задушана, пры гэтым загінула болей за 5000 алеутаўВ США считают, сколько индейцев убили русские на Аляске. У 1784 г. паўстанне тубыльцаў супраць злоўжыванняў прамыслоўцаў адбылася на востраве Амчытка. Супраціўленне алеутаў было асуджана на паразу, паколькі яны не мелі агнястрэльнай зброі. Алеуцкія вёскі знаходзіліся на ўзбярэжжы і былі лёгка дасягальнымі для караблёў і карабельнай зброі. Акрамя прамога гвалту, насельнікі Алеуцкіх астравоў і паўвострава Аляска пакутавалі з-за выпадкова завезеных еўрапейскіх хвароб, ад якіх не мелі імунітэту. У выніку да 1800 г. колькасць алеутаў скарацілася да 2500 чалавек.
Расійскія ўлады рэагавалі па-рознаму на злоўжыванні сваіх падданых у адносінах да тубыльцаў. У 1763 г. Кацярына II загадала адносіцца да алеутаў годнаAdvance: похоже, что русским придётся вечно жалеть о продаже Аляски за бесценок. У 1799 г. Павел I перадаў правы на асваенне паўночнаамерыканскіх тэрыторый Расійска-амерыканскай кампаніі (РАК)РОССИЙСКО-АМЕРИКАНСКАЯ КОМПАНИЯ (РАК) . Алеуты пачалі прыцягвацца да каланіяльнай службы, удзельнічалі ў асваенні іншых месц Аляскі і Каліфорніі. Так, у 1820 г. сярод 148 мужчын, што жылі ў Нова-Архангельску, было 116 «алеутаў і аляскінскіх індзейцаў»Федорова С. Г. ЭТНИЧЕСКИЕ ПРОЦЕССЫ В РУССКОЙ АМЕРИКЕ. У 1821 г. алеуты сталі расійскімі падданымі, многія ўвайшлі ў саслоўе асабіста свабодных астравіцян. Дзеці ад сумесных шлюбаў атрымоўвалі статус крэолаў. Сярод алеутаў распаўсюджвалася праваслаўе. Праваслаўны стаў святым мучанікамСВЯТОЙ МУЧЕНИК ПЕТР АЛЕУТ. Рускі праваслаўны святар Іаан Веніамінаў пісаў пропаведзі на алеуцкай мовеИННОКЕНТИЙ, пераклаў на яе частку Бібліі, у 1846 г. апублікаваў першую алеуцкую граматыкуAleut (Unangam Tunuu / Уна́ӈам тунуу́).
Яшчэ ў 1786 г. расійскі прамысловец Гаўрыла Прыбылоў перасяліў частку алеутаў на раней бязлюдныя астравы Прыбылова для здабычы ластаногіх. У 1825—1828 гг. РАК стварыла паселішчы алеутаў і сугпіят на Камандорскіх астравахМозаика судеб: востановление семейных и генеалогических связей алеутов Командорских островов и коренного населения юго-западной Аляски. У 1869 г. Расія перадала свае паўночнаамерыканскія калоніі пад кантроль ЗША. Такім чынам, алеуты Алеуцкіх астравоў, астравоў Прыбылова і паўвострава Аляска апынуліся ў складзе ЗША, а алеуты Камандорскіх астравоў засталіся ў складзе Расіі.
Алеуты і крэолы Аляскі спярша былі аднесены амерыканскімі ўладамі да нецывілізаваных плямён. У 1915 г. яны былі прыроўнены ў правах да індзейцаў. У 1924 г. атрымалі грамадзянства ЗША. З 1880-х гг. на астравах Шумагіна пачала развівацца рыбаперапрацоўчая прамысловасць, куды на працу былі прыцягнуты мясцовыя алеуты. На астравах Прыбылова была адчынена дзяржаўная станцыя, што рэгулявала раней неашчадную здабычу ластаногіх. Яна брала на працу астравіцян. На востраве Уналашка некаторы час дзейнічаў гандлёвы порт. На астатніх тэрыторыях Аляскі, населеных алеутамі, назіраўся эканамічны застой. У гэтых умовах алеуты адраджалі папярэдні лад жыцця, заснаваны на здабычы і збіральніцтве, выпадковым гандлі з амерыканскімі кітабоямі і паляўнічымі на футравых звяроў. Амерыканскія пратэстанцкія арганізацыі, а потым і ўрад ЗША забяспечвалі адукацыю толькі на англійскай мове, што не спрыяла захаванню роднай мовы і культурнай тоеснасці. У 1940 г. 76 % алеуцкіх дзяцей наведвалі школы, што значна перавышала адпаведны паказчык сярод індзейцаў і эскімосаў Аляскі.
Падчас II сусветнай вайны Алеуцкія астравы ператварыліся ў раён ваенных дзеянняў паміж японцамі і амерыканцамі. 7 — 8 чэрвеня 1943 г. войскі Японіі захапілі востраў Ату. 40 алеутаў, што жылі на ім, былі прымусова накіраваны на паднявольную працу ў Японію. З-за ваеннай пагрозы амерыканцы інтэрніравалі грамадзянскае насельніцтва Алеуцкіх астравоў і астравоў Прыбылова на паўднёвы ўсход Аляскі. Інтэрніраваныя алеуты пакутавалі ад нястачWorld War II Aleut Relocation Camps in Southeast Alaska — Chapter 2: Funter Bay Cannery, pt. 1 і высокай смяротнасці з-за сухотаў. Пасля вяртання яны знайшлі частку сваіх паселішчаў разбуранымі. Толькі ў 1988 г. Кангрэс ЗША прыняў пастанову аб кампенсацыі асабістых страт і прынёс прабачэнні за інтэрніраванне алеутаў1988: U.S. pays restitution; apologizes to Unangan (Aleut) for WWII Internment.
У 1971 г. быў прыняты закон аб урэгуляванні зямельных прэтэнзій карэннага насельніцтва Аляскі. Паводле яго алеуты атрымалі права на туземныя вёскі — тэрыторыі з традыцыйным абшчынным кіраваннем. У нашы дні існуе 13 такіх вёсакAlaska Tribes by Region . З 1972 г. у школах пачала выкладацца алеуцкая мова. У 1997 г. Цэнтр па вывучэнню моў карэнных народаў Аляскі апублікаваў першую поўную граматыку алеуцкай мовы. Важную ролю ў адражэнні алеуцкай культуры і ахове эканамічных і культурных інтарэсаў адыгрываюць грамадскія арганізацыі. Тым не меней, большасць алеутаў Аляскі не карыстаюцца ў паўсядзённым побыце роднай мовай, былі згублены многія традыцыі.
Пасля ліквідацыі РАК пасяленцы Камандорскіх астравоў апынуліся ў значнай ступені ізаляванымі як ад іншых Алеуцкіх астравоў, так і ад суседняй Камчаткі. Болей за тое, на працягу паўгода астравіцяне Меднага былі ізаляваны ад астравіцян Берынга. Большасць пасяленцаў паходзіла з Андрэянаўскіх астравоў. Вялікую долю сярод іх складалі крэолы. Так, у 1879 г. на абодвух астравах жылі 332 крэолы, 168 алеутаў і 9 камчадалаў. Нягледзячы на супольнае існаванне, выхадцы з розных месцаў доўгі час захоўвалі культурныя рысы сваёй радзімы. На востраве Медным размаўлялі на крэольскай гаворцы, што адрознівалася ад алеуцкай мовы Берынга і была незразумелай для носьбітаў рускай мовы. Матэрыяльная культура камандорцаў вельмі змянілася ўжо да пачатку XX ст. Вопратка, хатняе начынне, паляўнічая зброя і нават жытло былі прамысловага паходжання, увозіліся на астравы звонку. З часоў РАК камандорцы трымалі агароды і свойскую жывёлу. На востраве Берынга мелася прыхадская школа.