Но́вая Гу́та () — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Хаценчыцкага сельсавета. Знаходзіцца за 16 км на паўднёвы ўсход ад г. Вілейка, 76 км ад Мінска.

Гісторыя У 1800 годзе вёска ў Вілейскім павеце Мінскай губерні Расійскай імперыі, у складзе маёнтка Ілья, уласнасць генерал-аншэфа М. Салтыкова, меліся шклозавод, З млыны; у 1847 годзе ў Вілейскім павеце Віленскай губерні, у дзяржаўным маёнтку Ілья. У 1873 годзе вёска ў складзе Ільскай сельскай грамады Вязынскай воласці таго ж павета, 58 дзяржаўных сялян. У канцы XIX ст. дзейнічала праваслаўная царква, была адкрыта школа граматы.

З 1921 года вёска ў складзе Польскай Рэспублікі, належала да Віленскага ваяводства, Вілейскага павета, гміны ІльяWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 58..

З лістапада 1939 года ў БССР, з 15 студзеня 1940 года ў Ільянскім раёне Вілейскай вобласці, з 12 кастрычніка 1940 года цэнтр Навагуцкага сельсавета. З 25 чэрвеня 1941 да 3 ліпеня 1944 года акупіравана нацыстамі. У маі 1943 года спалена карнікамі, былі загублены 9 жыхароў. З фронтаў Вялікай Айчыннай вайны не вярнуліся 7 вяскоўцаў. З 20 верасня 1944 года ў Ільянскім, з 20 ліпеня 1957 года ў Вілейскім раёнах Маладзечанскай, з 20 студзеня 1960 года Мінскай абласцей. З 6 верасня 1957 года ў Хаценчыцкім сельсавецеРашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 6 верасня 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 9..

Насельніцтва 1800 год — 110 жыхароў, 26 двароў. 1886 год — 197 жыхароў, 25 двароў. 1897 год — 253 жыхары, 37 двароў. 1908 год — 353 жыхары. 1921 год — 212 жыхароў, 35 двароўSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 83.. 1931 год — 242 жыхары, 45 двароўWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 58. 1940 год — 250 жыхароў, 62 двары. 1960 год — 158 жыхароў. 2008 год — 28 жыхароў, 15 гаспадарак. 2009 год — 24 чал.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Хаценчыцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Вілейскага раёна