Ясноткакветныя (Lamiáles) — парадак двухдольных раслін. Згодна з сістэмай класіфікацыі APG II (2003) уваходзіць у групу эвастэрыды I.

Апісанне Гэты парадак уключае шматгадовыя ці аднагадовыя травы, паўхмызнякі, радзей хмызнякі і дрэвы. Парадак характарызуецца супратыўным лісцем, жалезістымі валасінкамі, у якіх клеткі галоўкі ўзнікаюць звычайна толькі шляхам антыклінальнага дзялення, і рэдукаванымі часцей за ўсё да чатырох або двух тычынак андрацэямі. За выключэннем Oleaceae і Tetrachondraceae Lamiáles маюць у якасці запаснога вуглявода алігацукрыды (напр. стахіёзу) замест крухмалу і зігаморфныя кветкі. Далей парадак характарызуецца хімічнымі прыкметамі — напрыклад, наяўнасцю пэўных ірыдоідаў.

Сямействы Да парадку адносяць наступныя сямейства:

(у тым ліку каўбаснае дрэва, катальпа)

(у тым ліку — Сенполія)

(у тым ліку Utricularia inflexa, Utricularia bifida)

(у тым ліку фарзіцыя)

(у тым ліку наперстаўка, аўран)

(у тым ліку залозніца)

(у тым ліку вербена)

Зноскі

Спасылкі

Катэгорыя:Парадкі раслін