thumb|right|250px|Нюрнбергская хроніка. Інкунабула выд. 1493 года. Інкунабула (ад  — калыска, пачатак) — кнігі, выдадзеныя ў Еўропе ад пачатку кнігадрукавання і да 1 студзеня 1501 г. Выданні гэтага перыяду вельмі рэдкія, бо іх наклад быў 100—300 асобнікаў, асобных — 1000 і больш экзэмпляраў.

Апісанне і гісторыя

Гісторыя тэрміна Тэрмін ўпершыню выкарыстаны Бернардам фон Малінкротам ў 1639 годзе ў памфлеце «De ortu et progressu artis typographicae» («Развіццё прагрэсу друкарскага мастацтва») і замацаваўся ў XVIII стагоддзі.

Першапачаткова інкунабулы вонкавым выглядам нагадвалі рукапісныя кнігі (адсутнасць тытульнага ліста, выхадныя звесткі ў канцы тэксту ў калафоне, рукапіснае афармленне ініцыялаў, рубрык-заставак). Паступова яны набылі рысы друкаванай кнігі. Друкавалі інкунабулы пераважна гатычным шрыфтам. Пры наборы выданняў антычных аўтараў і пісьменнікаў-гуманістаў карысталіся шрыфтам лацінскай алфавітнай сістэмы, у 1480—1490-я гг. — глаголіцай і кірыліцай.

Інкунабулы дзеляць на два тыпы: ксілаграфічныя і друкарскія. Друкарскім чынам была выканана Біблія Гутэнберга. Некаторыя аўтары лічаць інкунабуламі выданні, выкананыя толькі друкарскім чынам.

Асноўнымі пакупнікамі інкунабул былі навукоўцы, дваранства, адвакаты і святары. Як правіла, інкунабулы друкаваліся гатычным шрыфтам без абзацаў.

Пералік бібліятэк са зборамі інкунабул Самымі вялікімі зборамі інкунабул размяшчаюць: Баварская дзяржаўная бібліятэка (19900) Баварская дзяржаўная бібліятэка. Лічбы і факты 2008 (англ.) Брытанская бібліятэка (12500) Французская нацыянальная бібліятэка (12000) Ватыканская апостальская бібліятэка (8000) Аўстрыйская нацыянальная бібліятэка (8000) Штутгарцкая дзяржаўная бібліятэка (7076) Расійская нацыянальная бібліятэка (7000) Бібліятэка Ханцінгтона ў ЗША (5600) Бібліятэка Кангрэса ЗША (5600) Бадліянская бібліятэка (5500 у 7000 копіях) Інкунабулы ў Бадліянскай бібліятэцы (англ.) Расійская дзяржаўная бібліятэка (5300) Бібліятэка Кембрыджскага ўніверсітэта (4600) Бібліятэка Джона Райланда (4500) Берлінская дзяржаўная бібліятэка (4400) Ягелонская бібліятэка ў Кракаве (3671) Калекцыя бібліятэкі Ягелонскага ўніверсітэта (англ.) Гарвардскі ўніверсітэт (3627 у 4389 копіях) Ельскі ўніверсітэт (3525) Нацыянальная бібліятэка Украіны імя У. І. Вярнадскага (524) Нацыянальная бібліятэка Беларусі (43)

Беларусь Інкунабулы белерускага паходжання няма, але яны вядомы на Беларусі з XV—XVI стст. Найчасцей іх прывозіла з іншых краін моладзь, якая вучылася ў Кракаве, Лейпцыгу, Падуі, Балонні і інш. Паводле каталогаў XVI—XVIII стст. інкунабулы меліся ў бібліятэках манастыроў, навучальных устаноў, кнігазборах прыватных асоб. Захаваліся інкунабулы з бібліятэкі Радзівілаў (11 з іх у бібліятэцы Расійскай АН), з бібліятэкі Храптовічаў у Шчорсах (З). У бібліятэках Вільнюса захоўваецца больш за 100 інкунабул з розных гарадоў Беларусі, у т.л. з Гродна (з бібліятэк кляштараў дамініканцаў і кармелітаў, езуіцкага калегіума), з Нясвіжа, Слоніма, Дзярэчына, Жыровіцкага манастыра базыльян (Слонімскі раён), з манастыроў Полацка, Маладзечанскай настаўніцкай семінарыі і інш. Шмат інкунабул зберагалася ў прыватных калекцыях магнатаў.

42 экзэмпляры інкунабул зберагаюцца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, 4 — у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы Нацыянальнай АН Беларусі.

* Катэгорыя:Папяровае мастацтва