Джэймс Рычард «Рык» Пэ́рыЗША. Гандляр піцамі супраць Абамы // Новы Час. — 2011. — 18 лістапада. — № 43 (266). — С. 12. — Электронная копія. (; ; ) — амерыканскі палітык, 47-ы губернатар Тэхаса (2000—2015) і 14-ы міністр энергетыкі ЗША (2017—2019). Член Рэспубліканскай партыі.

Біяграфія У 1972 годзе скончыў Тэхаскі ўніверсітэт A&M, дзе атрымаў ступень бакалаўра ў галіне жывёлагадоўлі. У 1972—1977 гадах служыў у Ваенна-паветраных сілах ЗША, быў пілотам транспартных самалётаў C-130 у ЗША, Еўропе і на Блізкім Усходзе. Пакінуў службу ў званні капітана.

Палітычную кар’еру пачаў у 1984 годзе, калі быў абраны ў Палату прадстаўнікоў Тэхаса, у якой працаваў з 1985 да 1991 года. Першапачаткова належаў да Дэмакратычнай партыі, але 29 верасня 1989 года перайшоў у Рэспубліканскую партыю. У 1990 годзе быў абраны камісарам сельскай гаспадаркі Тэхаса і пасля пераабраны на другі тэрмін. У 1998 годзе перамог на выбарах віцэ-губернатара Тэхаса; пасаду займаў у 1999—2000 гадах.

thumb|left|Пэры падчас выступлення ў 2010 годзе

Губернатар Тэхаса 21 снежня 2000 года Пэры заняў пасаду губернатара Тэхаса пасля адстаўкі Джорджа Уокера Буша, абранага прэзідэнтам ЗША. У лістападзе 2002 года Пэры быў абраны губернатарам на поўны чатырохгадовы тэрмін, пасля чаго перамагаў на выбарах 2006 і 2010 гадоў.

Пасаду губернатара займаў да 20 студзеня 2015 года. Ягонае амаль чатырнаццацігадовае губернатарства было самым працяглым у гісторыі Тэхаса.

thumb|Пэры, прэзідэнт Дональд Трамп і губернатар Тэхаса Грэг Эбат у Авальным кабінеце, 2017 год|злева

thumb|Пэры на Рэспубліканскай канферэнцыі кіраўнікоў у 2011 годзе

Прэзідэнцкія кампаніі 13 жніўня 2011 года Пэры абвясціў пра ўдзел у барацьбе за вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты ЗША на выбарах 2012 года ад Рэспубліканскай партыі. 19 студзеня 2012 года пасля няўдалых вынікаў на пачатковым этапе рэспубліканскіх праймерыз спыніў кампанію і падтрымаў Ньюта Гінгрыча.

4 чэрвеня 2015 года Пэры другі раз абвясціў пра вылучэнне ў прэзідэнты, гэтым разам на выбарах 2016 года. 11 верасня таго ж года ён спыніў кампанію.

Міністр энергетыкі ЗША Пасля перамогі Дональда Трампа на прэзідэнцкіх выбарах Пэры быў вылучаны на пасаду міністра энергетыкі ЗША. 2 сакавіка 2017 года ён уступіў на пасаду і стаў 14-м кіраўніком Міністэрства энергетыкі ЗША.

Пэры займаў пасаду да 1 снежня 2019 года.

Спасылкі

Рык Пэры на сайце Міністэрства энергетыкі ЗША Афіцыйны сайт губернатара Тэхаса — архіўная копія ад 25 лістапада 2010 года Perry for Governor — архіўная копія афіцыйнага сайта выбарчай кампаніі

Катэгорыя:Губернатары Тэхаса Катэгорыя:Члены Рэспубліканскай партыі ЗША Катэгорыя:Міністры энергетыкі ЗША