Простыя эфіры — клас арганічных злучэнняў, які змяшчае адмысловую эфірную групу — атам кіслароду з двума радыкаламі (алкільныя ці арыльнымі групамі), і мае лінейную формулу R-O-R1. Адзін з прыкладаў — дыэтылавы эфір, што мае анэстэзійныя ўласцівасці — звычайна называецца проста «эфір» і мае лінейную формулу CH3-CH2-O-CH2-CH3.

Будова У эфірах прысутнічаюць сувязі C-O-C з вуглом паміж атамамі ў 120°, адлегласць паміж атамамі вугляроду і кіслароду — 1,5 Å. Далучэнне атамаў кіслароду ў эфірах, алкаголях і вадзе падобнае. Згодна з тэорыяй валентнай сувязі, кісларод мае sp³-гібрыдызацыю.

Метады сінтэзу Міжмалекулярная дэгідратацыя спіртоў: 2CH3CH2OH → CH3CH2OCH2CH3 + H2O Рэакцыя алкагалятаў з галагенвуглевадародамі: RONa + ClR' → ROR' + NaCl Рэакцыя спіртоў з алкенамі: R-CH=CH2 + HOR' → R-CH2-CH2-O-R' Араматычныя эфіры можна атрымаць рэакцыяй фенолу з арганічнымі сульфатамі ў прысутнасці шчолачаў: C6H5OH + CH3OSO2OCH3 + NaOH → C6H5OCH3 + H2O + NaOSO2OCH3

Рэакцыі Простыя эфіры ўтвараюць перакісныя злучэнні пад дзеяннем святла: 2CH3CH2OCH2CH3 + O2 →-> hv 2CH3CH2-O-O-CH2CH3

Найважнейшыя эфіры НазваФормулаТэмпература плаўленняТэмпература кіпенняДыметылавы эфірCH3OCH3 −138,5 °C −24,9 °CДыэтылавы эфірCH3CH2OCH2CH3 −116,3 °C34,6 °CДыізапрапілавы эфір(CH3)2CHOCH(CH3)2 −86,2 °C68,5 °CАнізол60px −37 °C154 °CАксіран60px −111,3 °C10,7 °CТэтрагідрафуран60px −108 °C 65,4 °CДыаксан60px11.7 °C101.4 °CПоліэтыленглікольHOCH2(CH2OCH2)nCH2OH − −

Істотныя эфіры Дыаксан

Спасылкі