Павел Сцяпанавіч Малча́наў ( — ) — беларускі акцёр і рэжысёр, Народны артыст СССР (1948), Народны артыст БССР (1940), лаўрэат Сталінскай прэміі (1946).
Біяграфія П. С. Малчанаў нарадзіўся ў вёсцы Івольск Гомельскага павета (цяпер у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці).
У 1926 годзе скончыў драматычную студыю ў Маскве. Працаваў у 1926—1951 гадах у драматычным тэатры імя Я. Коласа (БДТ-2) у Віцебску (у 1944—1949 гадах яго мастацкі кіраўнік), у 1930—1935 гадах на кінастудыі «Савецкая Беларусь». Таксама працаваў у Беларускім ТРАМе.Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў тэатры ва Ульянаўску (1941—1942). У 1944 годзе ўзначальваў франтавую тэатральную брыгаду.
З 1952 года П. С. Малчанаў у Беларускім тэатры імя Я. Купалы ў Мінску.
Творчасць П. С. Малчанаў быў акцёрам шырокага дыяпазону. Яго творчасць адметна чалавечнасцю, прастатой і моцным тэмпераментам. Ён стварыў шэраг вобразаў простых людзей, трагічных і драматычных герояў і народных характараў.
Як рэжысёр паставіў «Арыстакраты» М. Пагодзіна (у Беларускім ТРАМе, 1938, разам з Г. Ферманам), «Вечар беларускіх вадэвіляў» паводле твораў «Пінская шляхта» Дуніна-Марцінкевіча, «Паўлінка» і «Прымакі» Янкі Купалы (у тэатры імя Якуба Коласа, 1936), у тэатры імя Янкі Купалы «Патрабуецца лгун» Дз. Пратасава (1965) і «Адкуль грэх?» А. Петрашкевіча (1969), у тэатры юнага гледача «Хлапчыш-Кібальчыш» паводле твора А. Гайдара, «Дама-невідзімка» П. Кальдэрона і іншыя.
У 1934 годзе сумесна з І. Бахарам зняў фільм «Палескія рабінзоны». Аўтар успамінаў «Тэатр — маё жыццё» (1984).
Фільмаграфія (1932) «Жанчына» — аграном (1954) «Дзеці партызана» — Васіль Сяргеевіч Собалеў
Узнагароды і званні Сталінская прэмія (1946) за выкананне ролі ў спектаклі «Несцерка» Віталя Вольскага Народны артыст БССР (1940) Народны артыст СССР (1948) Два ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга (у 1940 і 1955 гадах) медалі.
Памяць У 1969 годзе створаны дакументальны фільм «Дзесяць хвілін з Паўлам Малчанавым» У гонар П. С. Малчанава ў 1987 годзе названа адна з вуліц Віцебска У 2002 годзе ў гонар 100-годдзя з дня нараджэння выпушчана паштовая картка з арыгінальнай маркай Рэспублікі Беларусь «П. С. Малчанаў. Народны артыст БССР і СССР. 1902—1977 гг.»Перечень выпущенной маркированной продукции Республики Беларусь в 2002 года
Літаратура
Катэгорыя:Акцёры тэатра СССР Катэгорыя:Кінаакцёры СССР Катэгорыя:Кінаакцёры Беларусі Катэгорыя:Акцёры тэатра Беларусі Катэгорыя:Тэатральныя рэжысёры СССР Катэгорыя:Тэатральныя рэжысёры Беларусі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Буда-Кашалёўскім раёне Катэгорыя:Асобы на марках