Марк Валерый Марцыял (; каля  — паміж 102 і 104) — рымскі паэт. Найбольш вядомы дванаццаццю кнігамі эпіграм, лічыцца стваральнікам эпіграмы ў яе сучасным выглядзе.

Біяграфія Нарадзіўся, вырас і атрымаў адукацыю ў горадзе Більбіліс у Іспаніі. Каля 64 года перабраўся ў Рым і ў часы дынастыі Флавіяў дасягнуў значнага поспеху як паэт. Яго першаю ўдачаю была «Кніга відовішчаў», прысвечаная адкрыццю Калізея ў 80 годзе. За ўдалаю кнігаю з’явіліся іншыя, у тым ліку 2 тэматычныя кнігі эпіграм: «Гасцінцы» і «Падарункі». Вядомасць прынеслі 12 кніг змешанага зместу. Амаль палова вершаў — сатырычныя эпіграмы, астатнія — традыцыйныя: прысвячальныя, хвалебныя, застольныя, надмагільныя, медытатыўныя.

Сваімі літаратурнымі талентамі заслужыў прыхільнасць імператараў Ціта і Даміцыяна, атрымаў званне вершніка. Пад канец жыцця, у 98 годзе, вярнуўся ў Іспанію, дзе і памёр у падораным яму маёнтку паблізу роднага Більбіліса.

Высмейваў чалавечыя заганы, выкрываў прадстаўнікоў розных сацыяльных груп і прафесій, паказваў маральнае падзенне знаці ў Рымскай імперыі. Яго эпіграмы адметныя жыццёвай дакладнасцю, сцісласцю і яскравасцю апісанняў, дасціпнасцю і тонкім гумарам паўплывалі і на паэтаў Новага часу.

Аматар смачна паесці, Марцыял служыць сёння, між іншым, карыснаю крыніцаю звестак па гісторыі рымскай кухні: у сваіх вершах ён шмат паведамляе пра тое, што трапляла да рымлян на сталы, а адна кніга, «Xenia», цалкам прысвечаная разнастайнай ежы і пітву.

Тэксты і пераклады

Лацінскія тэксты Марцыяла У фармаце HTML паводле выдання XX ст.

(Онлайн бібліятэка лацінскіх аўтараў) У фармаце алічбаваных кніг паводле выданняў XV—XIX ст. сярод сваіх матэрыялаў, выкладзеных для бесплатнага доступу, даў поўныя факсімільныя копіі еўрапейскіх друкаваных выданняў Марцыяла, у т.л. дзве інкунабулы і Cornucopiae кардынала Перота (1506).  — «адно з лепшых», на думку Дэратані (1936) .  — тры старонкі выбарачна. Крыніца: , Ніжняя Саксонія. Аудыёфайлы. Як маглі гучаць эпіграмы Марцыяла? — «Аднаўленне лацінскага маўлення I ст. н. э.» — файлы ў фармаце MP3 — , чытае У. Фостэр (Універсітэт Місуры) і .

У серыі «Loeb classical library» творы выданы ў 3-х тамах (1-е выданне ў 2-х тамах; 2-е выданне ў перакладзе Шэклтана Бэйлі: № 94, 95, 480). У серыі «Collection Budé» творы у 2-х тамах, 3-х кнігах.

Беларускія пераклады Асобныя творы пераклалі Васіль Зуёнак, Антон Францішак Брыль і Анатоль Клышка.

43 эпіграмы Марцыяла / Пер. А. Клышкі // Полымя № 6, 1980. — С. 188—193. Няма куды праўдзівей: выбраныя эпіграмы / Пер. А. Ф. Брыля // ПрайдзіСвет [Электронны рэсурс] — Дата доступу: 18.06.2018 Марк Валерый Марцыял. Выбраныя эпіграмы / Пер. з лацінскай. — Мн.: Альфа-кніга, 2018. — 116 с. Обл. Марк Валеры Марцыял. Выбраныя вершы / Пер. з лацінскай А. Ф. Брыля. — Мн.: Выдавец З. Колас, 2018.

Літаратура Малюковіч С. Марцыял // Martial, The Unexpected Classic. J. P. Sullivan. Cambridge University Press, 1991. ISBN 978-0-521-60703-2

Спасылкі

Біяграфія ў інтэрнэт-часопісе «ПрайдзіСвет» MARTIALIS.NET, тэксты, пераклады, матэрыялы Марк Валерый Марцыял, «Кніга відовішчаў» Ліст Плінія Малодшага па смерці Марцыяла

Катэгорыя:Лацінамоўныя паэты Катэгорыя:Паэты Старажытнага Рыма Катэгорыя:Паэты I стагоддзя Катэгорыя:Сатырыкі Катэгорыя:Антычныя пісьменнікі, чые працы дайшлі да нашага часу Катэгорыя:Валерыі