Альша́нікі 1 (, ) — вёска ў Магілёўскай вобласці Беларусі, Круглянскі раён. Уваходзіць у склад Круглянскага сельсавета.
Тапанаміка назвы Назва вёскі паходзіць ад назвы дрэва — альха.
Геаграфія Вёска знаходзіцца прыкладна за 5 км на ўсход ад п. Круглае. Размешчана на беразе рэчкі Сітня. Вёска ляжыць у межах Аршанска-Магілёўскай і Цантральна-Бярэзінскай раўнін.
Гісторыя У 1764 годзе ўладаром вёскі з’яўляўся Грушэцкі. На той час вёска была ўваходзіла ў Аршанскі павет Віцебскага ваяводства.
З 17 ліпеня 1924 года вёска ў складзе Круглянскага раёна Аршанскай акругі.
Да красавіка 1963 года вёска ўваходзіла ў склад Комсеніцкага сельсаветаРашэнні выканкома Магілёўскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 5 і 19 красавіка 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 18 (1018)..
Сельская гаспадарка Першыя калгасы на тэрыторыі вёскі з’явіліся ў 1930—1932 гг. Да 1952 года на тэрыторыі гаспадаркі існавалі калгасы «Чырвоны араты» і «VI Партз’езд». У 1952 г. адбылося аб’яднанне калгасаў у адзін — «Калгас імя Дзімітрава».
Сёння вёска ў складзе МТФ «Альшанікі» (былы СВК «Калгас імя Дзімітрава»). У калгасе працуе 30 чалавек, абслугоўваючых 751 галаву буйной рагатай скаціны.
Адукацыя. Вольны час Вучэбна-педагагічны комплекс «Дзіцячы садок — пачатковая агульнаадукацыйная школа» на базе Альшаніцкай пачатковай школы (з 2010); Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва (з 2010); На базе сялянскага клуба дзейнічае ансамбль «Лянок», які прымае ўдзел у канцэртах, праводзімых ва ўсіх кутках Кругляншчыны і нават у Магілёве. Ансамбль часта запрашаюць для правядзення народных абрадаў на вяселлях і іншых мерапрыемствах.
Літаратура
Катэгорыя:Населеныя пункты Круглянскага раёна Катэгорыя:Круглянскі сельсавет