Балтыйск (да 1946 года — Пілау, ням. , польск. , літ. ) — горад у Калінінградскай вобласці Расійскай Федэрацыі. З 2008 года — адміністрацыйны цэнтр Балтыйскага раёна. Размешчаны на беразе Балтыйскага праліва, які злучае Калінінградскі (Віслінскі) заліў з Балтыйскім морам. Балтыйск — самы заходні горад Расіі. Дзейнічаюць буйны марскі порт, паромны тэрмінал, чыгуначны вакзал.

У Балтыйску знаходзіцца найбуйнейшая база Ваенна-марскога флоту Расіі на Балтыйскім моры. Насельніцтва

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары Валерый Мікалаевіч Сяверыкаў (1947—1997) — вучоны-фізік, доктар фізіка-матэматычных навук, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (1996).

Катэгорыя:Гарады Калінінградскай вобласці