Храмцо́ва (, ) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Хаценчыцкага сельсавета.
Геаграфія Знаходзіцца за 49 км на паўднёвы ўсход ад г. Вілейка, за 21 км ад чыг. ст. Уша на лініі Мінск — Маладзечна, за 82 км ад Мінска.
Гісторыя У 1789 г. вёска ў Ашмянскім павеце Віленскага ваяводства ВКЛ, у складзе маёнтка Забор’е Багдановічаў.
Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Расійскай імперыі. У 1800 г. ў Вілейскім павеце Мінскай губерні. У 1873 г. ў Хаценчыцкай воласці, у складзе Картавінскай сельскай грамады Вілейскага павета Віленскай губерні, уласнасць Грыгаровіча, 26 рэвізскіх душ.
З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, вёска ў гміне Хаценчыцы Вілейскага павета Віленскага ваяводстваWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 6..
З лістапада 1939 года ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Ільянскім раёне Вілейскай вобласці. У Вялікую Айчынную вайну з 25.6.1941 г. да 3.7.1944 г. акупіравана нацыстамі. З 20.9.1944 г. ў Ільянскім, з 20.7.1957 г. ў Вілейскім раёнах Маладзечанскай вобласці. З 6.9.1957 г. ў Хаценчыцкім сельсавеце, з 20.1.1960 г. ў Мінскай вобласці.
Насельніцтва 1800 год — 28 жыхароў, 4 двары. 1897 год — 113 жыхароў, 13 двароў. 1908 год — 86 жыхароў, 14 двароў. 1921 год — 82 жыхары, 12 двароўSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 78.. 1931 год — 88 жыхароў, 16 двароўWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 57. 1960 год — 64 жыхары. 2008 год — 9 жыхароў, 7 гаспадарак.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Хаценчыцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Вілейскага раёна