Заманіха, ЭхінапанаксНапісанне Заманіха, Эхінапанакс у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.6. Мн., 1998, С.519 (Oplopánax, Echinopánax) — хмызняк сямейства араліевыя вышынёй каля 1 м з доўгім паўзучым карэнішчам. Карэнішчы і карані заманіхі выкарыстоўваюцца ў якасці лекавага сродку.
Батанічнае апісанне Сцябло неразгалінаванае, прамое, са светла-шэрай або светла-карычневай карой, густа пакрытае шыпамі даўжынёй да 1 см.
Лісцінкі з сэрцападобнымі пачаткамі, круглявыя, дыяметрам да 4 см, 5-7-лопасцевыя, пакрытыя невялікімі шыпамі.
Кветкі невялікія, жоўта-зялёнага колеру, у простых парасоніках. Красаванне пачынаецца ў чэрвені.
Плод каля 1 см даўжынёй, чырвонага колеру, спее ў жніўні-верасні.
Распаўсюджанне Заманіха расце ў асноўным у іглічных лясах на Далёкім Усходзе, Японіі, Карэі, Кітаі, ЗША і Канадзе.
Спасылкі
Праверана 10 кастрычніка 2009 г. Праверана 14 лютага 2009 г.
Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Араліевыя Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі