Мэгі Сміт (, Умерла сыгравшая Минерву Макгонагалл актриса Мэгги Смит) — брытанская характарная актрыса.

Біяграфія Народжаная Маргарэт Наталі Сміт (). Дачка прафесара Оксфардскага ўніверсітэта.

Вучылася ў Оксфардзе, дзе і адбыўся яе сцэнічны дэбют.

Акцёрская дзейнасць

У тэатры Першая прафесійная роля ў тэатры — Віёла ў «Дванаццатай ночы» (1952).

З 1959 года ў трупе тэатра Old Viс, які спецыялізуецца на шэкспіраўскім рэпертуары.

У кіно У кіно Сміт іграла пераважна ролі строгіх і характэрных персанажаў — напрыклад, такіх як Мінерва Макгонагал у фільмах пра Гары Потэра.

Выбраная фільмаграфія

Узнагароды Пяціразовая лаўрэатка прэміі BAFTA (чатыры ўзнагароды за найлепшую галоўную ролю і адна — за найлепшую ролю другога плану), чатыры прэміі «Эмі» і тры «Залатыя глобусы».

Неаднаразова намінавана на прэмію «Оскар», двойчы атрымала яе (1969 — «Росквіт міс Джын Бродзі», 1978 — «Каліфарнійскі нумар»).

У 1989 годзе — Ордэн Брытанскай імперыі, з правамі на тытул дама.

Сям’я У шлюбе з сэрам Робертам Стывенсам (адным з выбітных акцёраў свайго пакалення) у Мэгі Сміт два сыны. Абодва — акцёры. Блізкая сяброўка Мэгі Сміт — лэдзі Джудзі Дэнч, з якой яны разам здымаліся ў фільмах.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Оскар» Катэгорыя:Дамы-Камандоры ордэна Брытанскай імперыі Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Спадарожнік» Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Гільдыі кінаакцёраў ЗША Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі BAFTA Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Залаты глобус»