Эберхард (ням. Eberhard, пам. 940) — герцаг Баварыі ў 937-938 гадах з дынастыі Луітпольдынгаў.
Біяграфія Эбэрхард быў старэйшым сынам баварскага герцага Арнульфа Злога.
У 933 ці 934 годзе яму была прапанавана карона Італіі пасля смерці караля Рудольфа II, аднак паход Эбэрхарда ў Італію праваліўся.
У 937 годзе памёр Арнульф Злы і Эберхард атрымаў у спадчыну герцагства Баварыю. Скарыстаўшыся смерцю Арнульфа, германскі кароль Атон I Вялікі вырашыў аднавіць ўладу Германіі над Баварыяй, амаль цалкам ліквідаваную Арнульфам, і ў 938 годзе уварваўся ва ўладанні Эберхарда. У двух ваенных кампаніях Атон разграміў герцага і зрынуў яго з пасады. Замест Эберхарда герцагам быў пастаўлены яго дзядзька Бертольд, кіруючы да гэтага ў Карынціі. Далейшы лёс Эберхарда не вядомы: магчыма ён памёр каля 940 года або з'ехаў у Венгрыю (герцаг працягваў палітыку свайго бацькі па падтрыманні міру з венграмі).
Шлюб і дзеці Луітгарда, дачка Вігерыка Вердэнскага: Вігфрыд, біскуп Вердэна (пам. 985) Вігбурга, замужам за Хартвікам, пфальцграфам Баварскім
Катэгорыя:Кіраўнікі Еўропы X стагоддзя Катэгорыя:Герцагі баварскія Катэгорыя:дынастыя Луітпольдынгаў