Чарня́ста — возера ў Беларусі, у Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Ловаць (працякае праз возера). Знаходзіцца за 40 км на паўночны ўсход ад горада Гарадок.
Плошча люстра возера Чарняста складае 1,9 км², даўжыня 2,1, найбольшая шырыня 1,43 км. Найбольшая глыбіня возера каля 9 метраў, сярэдняя — 4,9 м. Аб’ём вады 9,4 млн км³. Плошча вадазбору 275 км².
Катлавіна Чарняста тэрмакарставага тыпу, выцягнутая з поўдня на поўнач. Схілы катлавіны ва ўсходняй частцы стромкія і высокія (да 20 метраў), на захадзе нізкія і спадзістыя. Берагавая лінія (8,4 км) ўтварае 2 залівы. Берагі нізкія і пясчаныя. Пойма забалочаная. Літараль вузкая, пераходзіць у выразную сублітараль і плоскае дно. Да глыбіні 2—2,5 м дно пясчанае, глыбей глеістае (ва ўсходнім заліве выслана крэменязёмістым сапрапелем). Возера зарастае ў прыбярэжнай частцы паласой 2—20 метраў да глыбіні 1,2 м. У паўднёвай частцы возера востраў плошчай 0,008 км².
Возера Чарняста эўтрофнае, праточнае. Працякаючая праз Чарняста рака Ловаць злучае яго з азёрамі Сосна і Сясіта. Упадаюць 2 ручаі.
У возеры водзяцца шчупак, лешч, плотка, лінь, акунь і іншыя віды рыб. Сустракаюцца ракі.
На паўночна-заходнім беразе возера вёска Лялеўшчына.
Літаратура
Крыловіч К. К. Чарняста. //
Спасылкі Общая характеристика озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Морфометрические параметры озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Гарадоцкага раёна Катэгорыя:Басейн Ловаці