Інтэрве́нцыя ( — умяшанне) — ваеннае, палітычнае ці эканамічнае ўмяшанне адной ці некалькіх дзяржаў ва ўнутраныя справы іншай краіны, парушаючае яе суверэнітэт.

Інтэрвенцыя можа быць ваеннай (адна з формаў агрэсіі), эканамічнай, дыпламатычнай. Усе віды інтэрвенцыі несумяшчальныя са Статутам ААН і забаронены міжнародным правам.

З пункту гледжання міжнароднага права, гэта паняцце не можа быць выразна вызначана. З’яўляецца прыгнечанне паўстанняў у Берліне ў 1953 г., Венгрыі ў 1956 г., Чэхаславакіі ў 1968 г. інтэрвенцыяй ці не — спрэчнае пытанне.

Нягледзячы на катэгарычную забарону інтэрвенцыі сучасным міжнародным правам, яна па-ранейшаму шырока практыкуецца шэрагам дзяржаў. Гэтыя акты ўмяшання носяць характар адкрытай узброенай інтэрвенцыі.

Інтэрвенцыя ў Сярэднявеччы Інтэрвенцыя Рэчы Паспалітай у Маскву ў 1611—1612 гадах

Інтэрвенцыя ў новы час Інтэрвенцыя Аўстрыі і Прусіі супраць Францыі ў 1792 годзе Інтэрвенцыя Расіі ў Венгрыю ў 1849 годзе

Інтэрвенцыя ў XX—XXI стагоддзях Замежная ваенная інтэрвенцыя ў Расіі (1918—1921) Інтэрвенцыя СССР у Фінляндыі (1939—1940) (савецка-фінская вайна) Інтэрвенцыя ЗША ў Гватэмале (1954) (аперацыя PBSUCCESS) Інтэрвенцыя СССР у Венгрыю (1956) (Венгерскае паўстанне) Інтэрвенцыя ЗША на Кубу Інтэрвенцыя Егіпта ў Емене Інтэрвенцыя ЗША ў В’етнаме Інтэрвенцыя ЗША ў Дамініканскую рэспубліку Інтэрвенцыя краін Варшаўскага дагавора ў ЧССР у 1968 г. Інтэрвенцыя Сірыі ў Іарданіі Інтэрвенцыя В’етнама ў Кампучыі Інтэрвенцыя СССР у Афганістане Інтэрвенцыя Лівіі ў Чадзе Інтэрвенцыя ЗША на Грэнадзе Інтэрвенцыя ЗША ў Панаме Інтэрвенцыя Ірака ў Кувейце Вайна НАТА супраць Югаславіі (1999) Інтэрвенцыя ЗША ў Афганістане (2001—2021) (Вайна ў Афганістане) Інтэрвенцыя ЗША ў Іраку Інтэрвенцыя Грузіі ў Паўднёвай Асеціі ў 2008 г. Інтэрвенцыя краін НАТА ў Лівіі (2011)

Гл. таксама Гуманітарная інтэрвенцыя Анексія Акупацыя

Катэгорыя:Міжнародныя адносіны Катэгорыя:Вайна