Уладзі́мір Елісе́евіч Лабано́к () — беларускі дзяржаўны дзеяч, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў Віцебскай вобласці. Герой Савецкага Саюза (1943).

Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Востраў (сучасны Мінскай вобласці). У 1926 г. скончыў Дукорскую сямігадовую школу з сельскагаспадарчым ухілам.

У 1931 годзе скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію. З 1931 года працаваў на пасадзе агранома, памочніка Народнага Камісара земляробства Беларускай ССР, а з 1933 года — на пасадзе агранома-эканаміста ўпаўнаважанага Народнага Камісарыята саўгасаў СССР па БССР.

З 1939 года — дырэктар Смалянскага сельскагаспадарчага тэхнікума Віцебскай вобласці БССР.

З 1941 года — першы сакратар Лепельскага РК КП(б)Б.

Вялікая Айчынная вайна Са снежня 1941 па чэрвень 1944 года У. Е. Лабанок — 1-ы сакратар Лепельскага падпольнага райкама КП(б)Б. Адначасова з сакавіка 1942 года Лабанок — камандзір 68-га партызанскага атрада, са снежня 1942 — камісар Чашніцкай партызанскай брыгады «Дубрава».

У ліпені 1943 года Лабанок прызначаны камандзірам Лепельскай партызанскай брыгады імя І. В. Сталіна. За ўмелае камандаванне партызанскай брыгадай у тыле нямецка-фашысцкіх войск, праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм, Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 16 верасня 1943 года палкоўніку Уладзіміру Елісеевічу Лабанку прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» (№ 1717).

У снежні 1943 года Лабанок па рашэнні Цэнтральнага штаба партызанскага руху ўзначаліў аператыўную групу ЦК КП(б)Б і Беларускага штаба партызанскага руху па Полацка-Лепельскай партызанскай зоне.

У мірны час З 1944 года займаў пасады ў апараце ЦК КПБ, старшыні Полацкага і Гомельскага аблвыканкамаў, 1-га сакратара Палескага і Віцебскага (верасень 1956 — красавік 1962) абкамаў КПБ.

З 1962 года на пасадзе 1-га намесніка старшыні Савета міністраў БССР і адначасова міністр вытворчасці і нарыхтовак сельгаспрадуктаў, з 1974 — намеснік Старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР.

Член Цэнтральнай рэвізійнай камісіі ЦК КПСС, Член ЦК КП Беларусі з 1949 года, кандыдат у члены бюро ЦК КПБ з 1962 і 1976 гадоў, член бюро ЦК КПБ у 1966—1976. Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР 3, 6—10 скліканняў, дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР 2—10-га скліканняў, у 1968—1974 гадах займаў пасаду Старшыні Савета Нацыянальнасцей Вярхоўнага Савета СССР.

Узнагароды Медаль «Залатая Зорка» тры ордэна Леніна ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Суворава 1-й ступені ордэн Айчыннай вайны 1-й ступені тры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Дружбы народаў дзесяць медалёў.

Творы «В боях за Родину» (1961) «Партизаны принимают бой» (1972)

Ушанаванне памяці У мінскім мікрараёне Сухарава адна з вуліц носіць імя Уладзіміра Лабанка, таксама яго імем названа вуліца ў Лепелі, саўгас-тэхнікум у горадзе Мар’іна Горка Мінскай вобласці, Лепельская сярэдняя школа № 1, музей народнай славы ў пасёлку Ушачы.

У Мінску на доме № 4 па Бранявым завулку ў 1986 годзе ўстаноўлена мемарыяльная дошка (сілумін; скульпт. І. Глебаў).

Літаратура

Катэгорыя:Постаці СССР Катэгорыя:Дзяржаўныя дзеячы БССР Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Міністры БССР Катэгорыя:Члены ЦК КПБ Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 2-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 3-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 4-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 5-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 6-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 7-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 8-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 9-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 10-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 3-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 6-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 7-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 8-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 9-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 10-га склікання Катэгорыя:Першыя намеснікі Старшыні Савета Міністраў БССР Катэгорыя:Другія сакратары Палескага абкама КП Беларусі Катэгорыя:Першыя сакратары райкамаў КПБ Катэгорыя:Старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Катэгорыя:Камандзіры партызанскіх злучэнняў, брыгад і атрадаў у гады Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Ушацкага раёна