Сярэ́дні мозг — аддзел галаўнога мозга, размешчаны паміж прамежкавым мозгам і вароліевым мостам і мажачкомЛаташ Л. П. Средний мозг // Вялікая савецкая энцыклапедыя.

Складаецца з чатырохбугровага цела і ножак мозга. У чатырохбугровым целе вылучаюць верхнія і ніжнія бугры. Верхнія бугры атрымліваюць імпульсы ад рэцэптараў вачэй і мышцаў галавы, а ніжнія — ад органаў слыху. 3 іх удзелам ажыццяўляюцца арыенціровачныя рэфлексы на святло і гук, рухі вачэй, павароты галавы.

У белым рэчыве сярэдняга мозга знаходзяцца ядры, якія рэгулююць дробныя рухі пальцаў рук, жаванне. 3 сярэднім мозгам звязаны рэфлексы ўтрымання паставы, захавання прамалінейнасці руху, прызямлення, пад’ёму і спуску, павароту цела. Гэтыя рэфлексы ўзнікаюць пры паступленні інфармацыі ад органаў раўнавагі і забяспечваюць складаную каардынацыю рухаў у прасторы.

Ножкі мозга ўяўляюць сабой масіўныя цяжы, у якіх праходзяць узыходныя шляхі да кары вялікіх паўшар’яў і мазжачка і сыходныя шляхі, якія нясуць імпульсы да прадаўгаватага і спіннога мозга.

Літаратура Машчанка М. Біялогія: вучэб. дапам. для 9-га кл. устаноў агульн. сярэдн. адукацыі з бел. мовай навучання / М. В. Машчанка, А. Л. Барысаў; пер. з рус. мовы В. У. Клімко. — 3-е выд. — Мн.: Нар. асвета, 2011. — ISBN 978-985-03-1531-1.

Латаш Л. П. Средний мозг // Вялікая савецкая энцыклапедыя

Катэгорыя:Галаўны мозг Катэгорыя:Нейрабіялогія