Этылбензо́л, фенілэтан — арганічнае рэчыва класа вуглевадародаў, CHCHCH.

Уласцівасці Бескаляровая вадкасць з пахам бензолу. Амаль нерастваральная ў вадзе, раствараецца ў спірце, бензоле, эфіры, чатыроххлорыстым вугляродзе. Тэмпература плаўлення -93,9 °C. Тэмпература кіпення 136,2 °C. Шчыльнасць 0,8669 (пры тэмпературы 20 °C, адносна вады пры 4 °C).

Атрыманне Этылбензол змяшчаецца ў нафце і каменнавугальнай смале. У прамысловасці атрымліваюць галоўным чынам з бензолу і этылену (па рэакцыі Фрыдэля — Крафтса). Другі па значнасці метад — вылучэнне з С8-фракцыі прадуктаў рыформінгу.

Выкарыстанне Этылбензол выкарыстоўваецца ў якасці сыравіны ў вытворчасці стыролу, растваральніка, дабаўкі да маторнага паліва (павышае актанавы лік бензіну).

Шкоднае ўздзеянне Этылбензол аказвае раздражняючае ўздзеянне на скуру, выклікае сутаргі.

Літаратура

Спасылкі

Артыкул на сайце ХиМиК.ру Артыкул на сайце ХиМиК.ру

Катэгорыя:Араматычныя вуглевадароды Катэгорыя:Прадукцыя асноўнага арганічнага сінтэзу