Чацвёрты крыжовы паход (1201—1204) — крыжовы паход, арганізаваны супраць Егіпту, каб пазбавіць Святую зямлю ад мусульманскай пагрозы.

Венецыя, якая мусіла вылучыць свае караблі дзеля транспартавання войскаў, баялася за свае наладжаныя трывалыя гандлёвыя сувязі з Егіптам, і яго спусташэнне прынесла б ёй вялікія страты, прытым, што на той час Канстанцінопаль з’яўляўся яе галоўным гандлёвым канкурэнтам. Таму венецыянцы, калі перавозілі рыцараў на сваіх караблях, прапанавалі ім адправіцца ў Канстанцінопаль.

У 1204 крыжаносцы ўзялі Канстанцінопаль. Падчас штурму і рабавання былі беззваротна страчаныя найвялікшыя каштоўнасці сусветнай культуры, таму што пачынаючы з падзення Рымскай імперыі менавіта Канстанцінопаль з’яўляўся адзіным злучальным звяном паміж культурай антычнасцю і сучаснасцю, а пасля галоўным культурным цэнтрам хрысціянства. Тэрыторыі Візантыйскай імперыі былі падзеленыя паміж еўрапейскімі феадаламі на некалькі дзяржаў, у т.л. Лацінская імперыя, якая праіснавала да 1261, калі грэкі вярнулі сабе Канстанцінопаль.

Такім чынам, замест збавення Святой зямлі ад пагрозы з боку мусульман, гэты крыжовы паход з’явіўся каталізатарам пашырэння мусульманскага ўплыву ў Міжземнамор’і, таму што Візантыя з’яўлялася наймацнейшым фактарам, які стрымліваў іх.

Спасылкі

Катэгорыя:Крыжовыя паходы

Катэгорыя:Войны Венецыі Катэгорыя:Войны Візантыі Катэгорыя:1202 год у Еўропе Катэгорыя:1203 год у Еўропе Катэгорыя:1204 год у Еўропе Катэгорыя:Канфлікты 1202 года Катэгорыя:Канфлікты 1203 года Катэгорыя:Канфлікты 1204 года