Арсе́н Уладзі́міравіч Канчэ́ўскі або Арсе́нь Канчэ́ўскі () — беларускі дзеяч рэвалюцыйнага і нацыянальна-вызвольнага руху ў Заходняй Беларусі.

Біяграфія Нарадзіўся ў Вільні ў сям’і сакратара акруговага ваеннага судаКалеснік У. Ветразі Адысея. Уладзімір Жылка і рамантычная традыцыя ў беларускай паэзіі. — Мн., 1977. — С. 77 [Электронны рэсурс] // Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна. — Вэб-сайт БрДУ. — Дата доступу: 25.07.2015. — Рэжым доступу: http://www.brsu.by/sites/default/files/kalesnik/vietrazi_adysieja.pdf, вольны. — Загал. з экрана., бацька ў сталым веку прыняў сан праваслаўнага святараКалеснік У. Фантазмы Ігната Канчэўскага // Калеснік У. Зорны спеў. Літаратурныя партрэты, нарысы, эцюды. — Мн., 1975. — С. 139—146 [Электронны рэсурс] // Kamunikat.org. — Беларуская інтэрнэт-бібліятэка. — Дата доступу: 25.07.2015. — Рэжым доступу: http://kamunikat.org/download.php?item=12769-1.pdf, вольны. — Загал. з экрана.. Малодшы брат вядомага беларускага філосафа, паэта і публіцыста, удзельніка беларускага культурна-асветніцкага руху Ігната Канчэўскага.

У 1919 годзе служыў у Наркамаце асветы Літоўска-Беларускай ССР, Віленскім губернскім харчовым камітэце (губхарчкаме)Канчэўскі Арсен Уладзіміравіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. — Т. 4. Кадэты — Ляшчэня. — Мн., 1997. — С. 95..

Браў удзел у стварэнні і быў адным з кіраўнікоў Беларускай рэвалюцыйнай арганізацыіДзяшко І. Ф. Беларуская рэвалюцыйная арганізацыя // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. — Т. 1. А — Беліца. — Мн., 1993. — С. 399—400.. У 1923 годзе ўвайшоў у склад Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі (КПЗБ). Партыйныя псеўданімы: Вла́дэк Камі́нскі, тав. Ула́дэк. У 1924 годзе быў арыштаваны польскімі ўладамі і асуджаны на чатыры гады турмы. У 1928 годзе на I з’ездзе КПЗБ быў завочна выбраны кандыдатам у члены ЦК КПЗБ, пасля вызвалення з турмы ў лістападзе 1928 года кааптаваны ў члены ЦК КПЗБ, з кастрычніка 1929 года быў членам Бюро ЦК КПЗБ. Накіроўваў дзейнасць створанай КПЗБ і прадстаўленай ў польскім Сейме арганізацыі «Змаганне», Галоўнай управы Таварыства беларускай школы і іх легальных выданняў.

Загінуў года на курорце ў Геленджыку, патануўшы падчас купання ў Чорным моры. Пахаваны на Вайсковых могілках у Мінску.

Спасылкі

Катэгорыя:Члены Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў Катэгорыя:Члены Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі Катэгорыя:Рэвалюцыянеры Беларусі Катэгорыя:Памерлі ў моры Катэгорыя:Патанулі