Аляксандр Мікалаевіч Вазнясенскі (, с. Чукалы, Сімбірская губерня, цяпер Ардатаўскі раён, Мардовія — , ) — , літаратуразнавец і тэатразнавец, педагог. Доктар філалагічных навук (1944), прафесар (1927).

Біяграфія Нарадзіўся ў настаўніцкай сям’і (бацька ў далейшым прыняў сан і стаў святаром). Скончыў Сімбірскую духоўную семінарыю (пасведчанне № 377 ад 26 чэрвеня 1909 г.). У 1909 г. паступіў на славяна-расійскае аддзяленне гісторыка-філалагічнага факультэта Варшаўскага ўніверсітэтаCписок студентов Императорскаго Варшавскаго университета на 1912—1913 академический год. Варшава, 1913. С. 54, пасля сканчэння якога за выпускную працу «Руская журналістыка 40-х гадоў XIX стагоддзя ў яе галоўных накірунках» (1912) пад кіраўніцтвам І. Замоціна атрымаў ступень кандыдата і быў пакінуты пры ўніверсітэце для падрыхтоўкі да прафесарскага звання. З 1915 г. — выкладчык, прыват-дацэнт Варшаўскага (пазней Данскога) ўніверсітэта ў Растове-на-Доне. З 1921 г. — дацэнт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1928 г. — прафесар БДУ.

У 1929—1931 гг. зазнаў рэпрэсіі з боку кіраўніцтва ўніверсітэта і быў вымушаны з’ехаць у Маскву, дзе працаваў метадыстам у Аддзеле прафтэхадукацыі пры , пазней — прафесарам літаратуры ў Дзяржаўным інстытуце кінематаграфіі, .

У 1934 г. быў арыштаваны ў Маскве па «Справе славістаў» (справе «Расійскай нацыянальнай партыі») і асуджаны на 5 год лагероў. Пакаранне адбываў у САЗЛАГу ва Узбекістане (рэабілітаваны ў 1964 г.) Вазнясенскі Аляксандр Мікалаевіч // Інтэрнэт-праект «Адкрыты спіс».

У 1939 годзе пасля вызвалення пераехаў на сталае жыхарства ў Казань. З 1939 г. — выкладчык казанскіх вышэйшых навучальных устаноў. З 1940 г. — прафесар кафедры рускай мовы і літаратуры Казанскага дзяржаўнага ўніверсітэта. 23.04.1943 г. абараніў доктарскую дысертацыю «Исследования по истории новой белорусской литературе». Працаваў дэканам гісторыка-філалагічнага факультэта Казанскага дзяржаўнага ўніверсітэта, загадчыкам кафедры рускай і сусветнай літаратуры.

Памёр і пахаваны ў Казані.

Навуковая дзейнасць

Друкаваўся з 1913 года. Даследаваў метадалогію літаратуразнаўства, паэтыку беларускай літаратуры, гісторыю рускай літаратуры.

Працы пра творчасць , М. Лермантава, М. Гогаля, І. Тургенева, І. Катлярэўскага, Т. Шаўчэнка.

Абгрунтаваў думку аб ганаровым месцы беларускай літаратуры сярод іншых еўрапейскіх, высунуў тэарэтычную праблему нацыянальнай спецыфікі літаратуразнаўства.

Навуковыя працы Классификация методов историко-литературной науки, «Працы БДУ», тт. VI—VII, 1925; Проблема «описания» и «объяснения» в науке о лит-ре, «Родной язык в школе», № 11—12, 1926; Поиски объекта (к вопросу об отношении метода социологического к формальному), «Новый мир», № 6, 1926; Паэтыка М. Багдановіча; Коўна, 1926 Основные принципы построения белорусской науки о литературе, 1927; Паэмы Янкі Купалы, Мінск, 1927; Современный белорусский театр (21-26 год), 1927; Aufbau der Literaturwissenschaft, «Jahrbuch fur Philologie», Bd. III, Voznesensky A., Die Methodologie der russischen Literaturforschung in den Jahren 1910—1925, Ztschr. fur slaw. Philologie. B. IV, 1927. У истоков художественной прозы Якуба Коласа, 1928-29; Второй Белорусский государственный театр, 1929; Перспективы современного белорусского театра, 1930

Літаратура

 — С. 185.  — C. 187.  — Т. 1. — С. 497. Ачкасова Л. С., Балакин Г. А. Александр Николаевич Вознесенский. 1888—1966 / Л. С. Ачкасова, Г. А. Балакин; науч. ред. И. И. Андреева, Л. Я. Воронова. — Казань: КГУ, 2009. — 24 с. — ISBN 978-5-98180-733-6.

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Мардовіі Катэгорыя:Літаратуразнаўцы Расіі Катэгорыя:Літаратуразнаўцы Беларусі Катэгорыя:Тэатразнаўцы Беларусі Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Педагогі Расіі Катэгорыя:Выпускнікі Варшаўскага ўніверсітэта Катэгорыя:Выкладчыкі Казанскага ўніверсітэта Катэгорыя:Дэканы Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай Катэгорыя:Рэабілітаваныя ў СССР